Гілемэн Ражэ Гіймэн
Гілемэн Ражэ Гіймэ́н (фр.: Roger Guillemin, 11 студзеня 1924[1][2][…], Дыжон[4][5] — 21 лютага 2024[3], Сан-Дыега, ЗША[6]) — французскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1977 года, «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу», якую ён падзяліў разам з Эндру Шалі.
Біяграфія
правіцьСкончыў Дыжонскі ўніверсітэт (1942). З 1948 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і хірургіі Манрэальскага ўніверсітэта, з 1953 года ў Х’юстанскім універсітэце (ЗША), з 1960 года ў навуковых інстытутах Францыі, з 1963 года дырэктар лабараторыі Бейларскай медыцынскай школы Х’юстанскага ўніверсітэта, з 1970 года ў Солкаўскім інстытуце ў г.Сан-Дыега (штат Каліфорнія).
Навуковыя працы па выдзяленні, выяўленні хімічнай структуры і біялагічнай актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў.
Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай АН і мастацтваў, Французскай нацыянальнай акадэміі медыцыны. Прафесар фізіялогіі (1963).
Узнагароды
правіць- Міжнародная прэмія Гайрднера (1974)
- Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1975)
- Прэмія Дзіксана па медыцыне (1976)
- Passano Award in Medical Sciences (1976)
- Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1976)
- Нобелеўская прэмія па медыцыне (1977)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Гиймен Роже // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Roger Charles Louis Guillemin // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Roger Guillemin, 100, Nobel-Winning Scientist Stirred by Rivalries, Dies — 2024.
- ↑ а б Гиймен Роже // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б birth certificate Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ а б Wade N. Roger Guillemin, 100, Nobel-Winning Scientist Stirred by Rivalries, Dies / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2024. — ISSN 0362-4331 Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ а б Клавдиева М. М. К столетию нобелевского лауреата Роже Гиймена. Гиймен и его влияние на советских нейроэндокринологов, Towards the centenary of the birth of Nobel Prize winner Roger Guillemin: Guillemin and his impact on soviet neuroendocrinologists // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 4. — С. 96–121. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2023-4-96-121
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гілемэн Ражэ Гіймэн
- Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце (англ.)
- Salk Institute faculty page Архівавана 22 кастрычніка 2012. (англ.)