Гільерма Навара
Гільерма Навара (ісп.: Guillermo Navarro; нар. 1955, Мехіка) — мексіканскі кінааператар і рэжысёр. Лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу[en] ў фільме «Лабірынт фаўна».
Гільерма Навара | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1955[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | аператар-пастаноўшчык, фатограф, тэлерэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0622897 |
planbfree.com/dop/guille… | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мехіка[5]. У 13 гадоў захапіўся фотаздымкай і запісаўся на семінары, якія праходзілі ў сярэдняй школе[6]. Пасля школы вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі на факультэце сацыялогіі[6]. Кар’еру пачынаў са здымак дакументальных карцін у Мексіцы, пасля чаго вырашыў пераехаць у Лондан, які ён неўзабаве пакінуў з-за правілаў, якія абмяжоўваюць яго шанцы на працу[6]. Пераехаў у Парыж, дзе яго настаўнікам стаў кінааператар Рыкарда Арановіч[en][6]. З 1994 года жыве ў ЗША[6], у 2000 годзе стаў сябрам Амерыканскага таварыства кінааператараў[en][7].
Выбраная фільмаграфіяПравіць
- «Хронас[en]» (1993)
- «Хрыбет д’ябла» (2001)
- «Хэлбой[en]» (2004)
- «Лабірынт фаўна» (2006)
- «Хэлбой II: Залатая армія[en]» (2008)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #130215244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Guillermo Navarro // Photographers’ Identities Catalog Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guillermo Navarro // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #130215244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
- ↑ Navarro, Guillermo 1955- / Kameramann (ням.) . Katalog der Deutschen Nationalbibliothek. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ а б в г д GUILLERMO NAVARRO (англ.) . www.cinematographers.nl. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
- ↑ Members - The American Society of Cinematographers (англ.) . theasc.com. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018.
СпасылкіПравіць
- Гільерма Навара на сайце «Internet Movie Database»