Гімназія імя І. М. Ерашова
Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля — установа адукацыі ў горадзе Лепелі Віцебскай вобласці.
Гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля | |
---|---|
Заснавана | 1928 |
Дырэктар | Раіса Уладзіміраўна Баравец |
Тып | установа адукацыі |
Адрас | Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вул. Школьная, 3. |
Сайт | lepel-erashova.znaj.by |
Гісторыя Правіць
Навучальная ўстанова бярэ пачатак у 1928 годзе. З 1928 па 1929 год школа знаходзілася ў аднапавярховым будынку, праца ішла ў дзве змены. Называлася яна ў той час школай рабочай моладзі. У 1934 годзе быў пабудаваны новы будынак школы.
Пасля вайны разбураны будынак быў адноўлены ў 1949 годзе.
У 1964 годзе сярэдняй школе № 2 было прысвоена імя І. М. Ерашова.
У кастрычніку 1981 года настаўніца гісторыі Еўдакія Аляксандраўна Рыўкіна заснавала Музей гісторыі школы[1].
Дырэктары Правіць
- М. Ф. Міхневіч (1928—?)
- Павел Міхайлавіч Усцінаў (?—1969)
- Уладзімір Іванавіч Андрэеў (1969—1979)
- Яўгенія Віктараўна Ганчар(1980—1998)
- Раіса Уладзіміраўна Баравец (з 1998)
Вядомыя выкладчыкі Правіць
Вядомыя выпускнікі Правіць
- Іван Міхайлавіч Ерашоў (1911—1948) — Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Кірсанава, С. Эўрыстычны дух лепельскай гімназіі / С. Кірсанава // Настаўніцкая газета. — 2011. — 28 чэрв. — С. 8.
- Міхно, У. Чырвоны сшытак з сінімі карункамі / У. Міхно // Лепельскі край. — 2017. — 28 лют. — С. 4.
- Міхно, У. «Гэта трэба жывым…» / У. Міхно // Лепельскі край. — 2013. — 22 лют. — С. 4.
- Телятко, Е. Три героя — три дубочка / Е. Телятко // Витебские вести. — 2015. — 14 мая. — С. 22.
- Шакура, С. Дыялог моў і культур / С. Шакура // Настаўніцкая газета. — 2012. — 16 жн. — С. 5, 7.