Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава

(Пасля перасылкі з Гімназія №1, Віцебск)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж. І. Алфёрава» — установа сярэдняй адукацыі, адкрыта ў 1991 годзе рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 15.08.1991 г. № 294 на базе сярэдняй школы № 15. Па рашэнню гарвыканкама імя Жарэса Алфёрава віцебская гімназія атрымала ў 2019 г.

Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж.І.Алфёрава
Гімназія №1 (Віцебск) двор.jpg
Заснавана 1991
Дырэктар Ларыса Пятроўна Ляўковіч (з 2019)
Тып гімназія
Адрас 1-я вуліца Даватара, д.10/2
Сайт gymn1vitebsk.schools.by

Вучні і настаўнікіПравіць

У гімназіі навучаецца 1092 вучня. З іх 422 — у пачатковай школе, 670 — у 5-11-х класах. Адукацыйны працэс ажыццяўляе 93 педагога, для працы з адоранымі вучнямі прыцягнуты 12 выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў г. Віцебска. Дырэктару гімназіі В. Т. Шырокавай рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска». 67 педагогаў маюць ўзнагароды: дырэктар гімназіі В. Т. Шырокава і настаўнік хіміі С. Г. Сухадолава маюць званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь», дырэктар гімназіі В. Т. Шырокава, намеснік дырэктара Л. В. Мацвеева і настаўнік біялогіі А. А. Мараліна ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», 9 педагогаў узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», 20 — узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; 35 — узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, 13 педагогаў гімназіі заахвочаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі, 2 педагога атрымалі стыпендыі гэтага фонду. У 2015/2016 навучальным годзе педагог Р. В. Шклейнік атрымаў падзяку кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тры педагогі заахвочаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё здольнасцяў адоранай моладзі.

АлімпіядыПравіць

У перыяд з 2011 па 2016 год 225 вучняў сталі пераможцамі трэцяга этапу, 63 вучні гімназіі сталі пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па 11 вучэбных прадметах, 6 выпускнікоў гімназіі атрымалі перамогі на міжнародных алімпіядах па хіміі, біялогіі, астраноміі, інфарматыцы. У жніўні 2014 года навучэнка гімназіі атрымала бронзавы медаль на XXVI міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (Тайвань), у 2015 годзе яна атрымала сярэбраны медаль на XXVII міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы. У 2015/2016 навучальным годзе 56 вучняў сталі пераможцамі заключнага і трэцяга этапаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд.

ДасягненніПравіць

З 2005 года гімназія занесена на раённую дошку Пашаны. У 2007, 2011, 2014 і 2015 гадах гімназія занесена на абласную дошку Пашаны, у 2009, 2012 і 2013 — на гарадскую дошку Пашаны.

Вядомыя настаўнікі і выпускнікіПравіць

ЛітаратураПравіць

http://gymn-1.oct-vit-roo.by/?page=about-gymn Архівавана 26 студзеня 2017.