Гімназія № 23 (Мінск)
Гімназія № 23 (афіцыйная назва ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання» № 23 г. Мінска)[1] — адна з самых старых адукацыйных устаноў[2] Мінска. Навучанне вядзецца на беларускай мове[3]. 18 чэрвеня 2002 года ператворана ў гімназію з сярэдняй школы.
Гімназія № 23 | |
---|---|
![]() | |
Ранейшыя назвы | Сярэдняя школа № 23 |
Заснавана | 1947, гімназія з 2002 |
Дырэктар | Ірына Леанідаўна Пасюкевіч |
Тып | гімназія |
Вучняў | 386 |
Адрас | Беларусь, г. Мінск, праспект Незалежнасці, д. 45 |
Сайт | gymn23.minsk.edu.by |
Мовы | англійская, кітайская |
Гісторыя Правіць
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
«Як жыве беларускамоўная гімназія?» (відэарэпартаж TUT.BY) |
У 1936—1940 гадах у памяшканні школы месцілася лётная вучэльня, у якой з 1947 па 1955 гады функцыянавала жаночая 10-гадовая школа № 23 Варашылаўскага раёна г. Мінска. З 1955 года прымалі юнакоў. З 1984 года ў школе адкрыты класы з ухілам у хакей і плаванне.
З 1990 года пачала ўводзіцца беларуская мова навучання.
18 чэрвеня 2002 года атрыманы статус гімназіі. У 2002 годзе быў адкрыты музей гісторыі Савецкага раёна.
З 1951 па 2007 гады навучальную ўстанову скончылі 3747 вучняў, 77 з іх з залатым медалём, 126 са срэбным.
У гімназіі з першага класа вывучаецца кітайская мова[4][5][6]. У 2013 годзе вучні гімназіі бралі ўдзел у міжнародным конкурсе на веданне кітайскай мовы і наведалі кітайскую школу ў горадзе Таншань[7].
У кастрычніку 2015 года кітайская кампанія «ZTE» перадала гімназіі электроннае абсталяванне для паляпшэння якасці навучання[8][9].
Зноскі
- ↑ Образовательная сеть © Управление образования, спорта и туризма администрации Советского района г.Минска . sovue.minsk.edu.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
- ↑ «Спіс абанентаў менскай аўтаматычнай тэлефоннай станцыі на 1936 год».. — Мінск, 1936. — С. 227.
- ↑ Выпускнікі беларускамоўнай гімназіі: «Скончылі школу — скончылася беларуская мова»(нявызн.), Радыё Свабода . Праверана 24 красавіка 2016.
- ↑ Китайский язык - с первого класса . www.tvr.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
- ↑ Изучение школьниками китайского языка сегодня - залог карьерного роста завтра, уверены в минской гимназии(недаступная спасылка). НОВОСТИ. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 24 красавіка 2016.
- ↑ Виктория Гулько. А вы говорите по-китайски? . «Минский Курьер» (21 верасня 2009).
- ↑ Администрация Советского района - Информация о конкурсе « Китайский мост», экскурсионной поездке учащихся гимназии №23 в КНР . sov.minsk.gov.by. Праверана 11 кастрычніка 2015.
- ↑ Корпорация ZTE передала минской гимназии №23 планшеты, мультимедийный проектор и оборудование для wi-fi (руск.) . Белорусское телеграфное агентство (22 кастрычніка 2015). Праверана 26 красавіка 2016.
- ↑ От китайских друзей получила в подарок 20 планшетов минская гимназия № 23 . www.sb.by. Праверана 26 красавіка 2016.