Менің Қазақстаным (Мой Казахстан) — дзяржаўны гімн Рэспублікі Казахстан са студзеня 2006 г.

Гімн з 1992 па 2006 годПравіць

Гімнам Рэспублікі Казахстан была песня з музыкай гімна Казаскай ССР і словамі, напісанымі групай казаскіх паэтаў па выпадку здабыцця Казахстанам незалежнасці.

МузыкаМукана Тулебаева, Яўгенія Брусілоўскага, Латыфа Хамідзі

Тэкст — Музафара Алімбаева (Мұзафар Әлімбаев), Туманбая Малдагаліева (Тұманбай Молдағалиев), Кадыра Мырза Алі(Қадыр Мырза Әлі) і Жадыры Дарыбаевай

Пераклад Б. Каірбекава

ГісторыяПравіць

У 1944 годзе кампазітары Мукан Тулебаеў, Яўген Брусілоўскі і Латыф Хамідзі напісалі гімн Казаскай ССР. У ім знайшлі адлюстраванне трагедыя вялікай вайны, дух надыходзячай перамогі, сяброўства народаў, працоўны запал, характэрны людзям той гістарычнай эпохі. Хоць да гэтага ў казахаў не было афіцыйна прынятага гімна, тым не менш у гісторыі казахаў было мноства музычных твораў, блізкіх па сваім духу і значнасці да гімна. Сярод іх «Елім-ай», «Сары-арка», «Адай».

У пачатку 1992 года быў абвешчаны конкурс на музыку і тэкст новага гімна Рэспублікі Казахстан. У адборачную камісію былі накіраваныя каля 750 праектаў. Падчас абмеркаванняў грамадскасць выказала меркаванне аб неабходнасці захавання музыкі папярэдняга гімна, дарагога і блізкага сэрцу кожнага казаха. Гімн — складаны музычна-паэтычны твор. Як правіла, ён складаецца не толькі з матыву, вялікае значэнне ў ім мае і тэкст песні. Пераможцамі ў паэтычным марафоне вышлі чацвёра. Трое з іх: Музафар Алімбаеў, Кадыр Мырзаліеў і Туманбай Малдагаліеў — вядомыя паэты сярэдняга пакалення. Да іх далучылася маладая, таленавітая паэтэса Жадыра Дарыбаева.

Тэкст гімнаПравіць

гімн падрадковы пераклад на беларускую мову
Жаралған намыстан қаһарман халықпыз,
Азаттық жолында жалындап жаныппыз.
Тағдырдың тезінен, тозақтың өзінен
Аман-сау қалыппыз, аман-сау қалыппыз.
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!
Ардақтап анасын, құрметтеп данасын,
Бауырға басқанбыз баршаның баласын.
Татулық, достықтың киелі бесігі -
Мейірбан Ұлы Отан, қазақтың даласы!
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!
Талайды өткердік, өткенге салауат,
Келешек ғажайып, келешек ғаламат!
Ар-ождан, ана тілі, өнеге-салтымыз,
Ерлік те, елдік те ұрпаққа аманат!
Еркіндік қыраны шарықта,
Елдікке шақырып тірлікте!
Алыптың қуаты — халықта,
Халықтың қуаты — бірлікте!

Мы — народ доблесны, дзеці гонару,
На шляху да волі ахвяравалі ўсім.
З ціскоў-выпрабаванняў лёсу, з пякельных агнёў
Вышлі пераможцамі, мы ацалелі…

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднання!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасці!

Паважаючы маці, паважаючы геніяў народа,
У часіну ліхалецця мы расхінулі свае абдымкі ўсім.
Казахскі стэп — каханая Радзіма.
Святая зыбка сяброўства і салідарнасці.

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднання!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасці!

Мы шматлікае перажылі. Хай мінулае паслужыць урокам.
Верым мы ў светлую, цудоўную будучыню.
Усё самае святое: гонар, вартаьць, родная мова,
Традыцыя, мужнасць і дзяржаўнасць —
Мы перадаем, як наказ, будучаму пакаленню!

Ляці ўвысь, арол волі,
Заклікаючы да яднання!
Сіла-моц героя — у народзе,
Сіла-моц народа — у згуртаванасці!

з 2006Правіць

З 7 студзеня 2006 года гімнам Рэспублікі Казахстан стала папулярная песня напісаная яшчэ ў 1956 годзе «Мой Казахстан» («Менiң Қазақстаным») з занесенымі зменамі, якія прыводзяць песню ў адпаведнасць са статусам дзяржаўнага гімна. Паколькі папраўкі ў тэкст занесеныя прэзідэнтам РК Нурсултанам Назарбаевым, ён будзе паказвацца, як суаўтар тэксту.

Таксама змененыя правілы праслухоўвання гімна. Зараз пры выкананні гімна на афіцыйных цырымоніях прысутныя павінны ўставаць і прыкладваць далонь правай рукі да левага боку грудзей.

Музыка кампазітара Шамшы Калдаякава на словы Жумекена Нажымедэнава (1956), Нурсултана Назарбаева (2005).

Тэкст гімнаПравіць

гімн падрадковы пераклад на беларускую мову
Алтын күн аспаны,
Алтын дән даласы,
Ерліктің дастаны,
Еліме қарашы!
Ежелден ер деген,
Даңкымыз шықты ғой.
Намысын бермеген,
Қазағым мықты ғой!
Қайырмасы:
Менің елім, менің елім,
Гүлің болып егілемін,
Жырың болып төгілемін, елім!
Туған жерім менің — Қазақстаным!
Ұрпаққа жол ашқан,
Кең байтақ жерім бар.
Бірлігі жарасқан,
Тәуелсіз елім бар.
Қарсы алған уақытты,
Мәңгілік досыңдай.
Біздің ел бақытты,
Біздің ел осындай!
Қайырмасы:
Менің елім, менің елім,
Гүлің болып егілемін,
Жырың болып төгілемін, елім!
Туған жерім менің — Қазақстаным!
У небе залатое сонца,
У стэпы залатое збожжа.
Паданне аб мужнасці
Мая краіна.
У сівой старажытнасці
Нарадзілася наша слава,
Ганарлівы і моцны
Мой казахскі народ.
Прыпеў:
О, мой народ! О, мая краіна!
Я твая кветка, узгадаваны табой.
Я песня, звінячая на тваіх вуснах,
Радзіма мая — мой Казахстан.
У мяне прастор неабдымны
І дарога, адчыненая ў будучыню.
У мяне незалежны,
Згуртаваны, адзіны народ.
Як адвечнага сябра
Сустракае новы час
Наша шчаслівая краіна,
Наш народ.
Прыпеў:
О, мой народ! О, мая краіна!
Я твая кветка, узгадаваны табой.
Я песня, звінячая на тваіх вуснах,
Радзіма мая — мой Казахстан.

СпасылкіПравіць

Глядзіце таксамаПравіць