Гімн Славакіі
«Над Татрамі маланкі мігацяць» — гімн Славакіі, песня з’явілася ў 1844 годзе, у час паходу студэнтаў Евангелісцкага Лютэранскага Ліцэя з Браціславы ў Левачу ў знак пратэсту супраць арышту Людавіта Штура.
Гімн Славакіі | |
---|---|
![]() | |
Мова песні | славацкая |
Аўтар | Янка Матушка |
Тэкст быў напісаны Янкам Матушкам, а ў якасці музыкі была ўзятая музыка народнай песні «Капала студню, глядзела ў яе» («Kopala studienku»). Аднак, нягледзячы на сваю папулярнасць яшчэ падчас выступу славакаў у час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, яна была апублікаваная на паперы толькі ў 1851 пад назвай «Добраахвотніцкая». У 1920 першая страфа стала часткай гімна Чэхаславакіі, у які таксама ўвайшоў цяперашні гімн Чэхіі. У 1993 прыведзены ніжэй тэкст стаў гімнам незалежнай Славакіі.
Тэкст
правіцьNad Tatrou sa blýska, hromy divo bijú,
Nad Tatrou sa blýska, hromy divo bijú.
Zastavme ich, bratia, ved' sa ony stratia, Slováci ožijú.
Zastavme ich, bratia, ved' sa ony stratia, Slováci ožijú.
To Slovensko naše posial' tvrdo spalo,
To Slovensko naše posial' tvrdo spalo.
Ale blesky hromu vzbudzujú ho k tomu, aby sa prebralo.
Ale blesky hromu vzbudzujú ho k tomu, aby sa prebralo.
Пераклад
правіцьНад Татрамі бліскае, грамы дзіка грымяць,
Над Татрамі бліскае, грамы дзіка грымяць.
Супынім іх, браты, бо як яны супыняцца, славакі ажывуць,
Супынім іх, браты, бо як яны супыняцца, славакі ажывуць.
То Славакія наша дасюль моцна спала,
То Славакія наша дасюль моцна спала.
Але бліскі грому будзяць яе да таго, каб яна прачнулася,
Але бліскі грому будзяць яе да таго, каб яна прачнулася.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гімн Славакіі
- Гімн Славацкай Рэспублікі
- Музыка гімна (без слоў)