Нацыянальная песня Тайланда (тайск.: เพลงชาติไทย, Пхленг Чат Тхай) — дзяржаўны гімн Тайланда, зацверджаны ў цяперашняй версіі 10 снежня 1939 года.

Нацыянальная песня
เพลงชาติ
Пхленг Чат
Аўтар слоў Луанг Саранупраран, 1939
Кампазітар Пётр Шчуроўскі, 1902
Краіна Тайланд
Зацверджаны 1934

Музыка гімна была складзеная рускім кампазітарам Пятром Шчуроўскім у 1902 годзе, першапачаткова выкарыстоўваючы словы Кхуна Вічыматры, і была ўпершыню выкананая па радыё ў ліпені таго ж года.

Пасля змены назвы краіны на Тайланд у 1939 годзе па даручэнні Прэм'ер-міністра краіны Пібунсанграма Луанг Саранупраран напісаў новыя вершы да гімна, якія выкарыстоўваюцца і цяпер.

Тайскі тэкст гімна і лацінская транскрыпцыя правіць

Тайскі тэкст Транскрыпцыя МФА Беларусиі пераклад
ประเทศไทยรวมเลือดเนื้อชาติเชื้อไทย pràtʰê:t tʰai rua: m lɯ̂:at-nɯ́:a ʨʰâ:t ʨʰɯ́:a tʰai, Тайланд аб'ядноўвае людзей тайскай крыві
เป็นประชารัฐ ไผทของไทยทุกส่วน pen pràʨʰa: rát, pʰàtʰai khɔ̌:ŋ tʰai tʰúk sù:an, І тайская зямля ўся ім належыць
อยู่ดำรงคงไว้ได้ทั้งมวล jù: damroŋ kʰoŋ wái dâi tʰáŋ mu: an, Тайцы заўсёды былі адзіныя
ด้วยไทยล้วนหมาย รักสามัคคี dû:ai tʰai lú:an mǎ:i, rák sǎ:mákkʰi:, Захоўваюць незалежнасць краіны з даўніх гадоў
ไทยนี้รักสงบ แต่ถึงรบไม่ขลาด tʰai ní: rák sà-ŋòp, tɛ̀: tʰɯ̌ŋ róp mâi kʰlà:t, Людзі Тайланда міралюбівыя, але іх не палохае бой
เอกราชจะไม่ให้ใครข่มขี่ è:kkàrâ:t ʨà mâi hâi kʰrai kʰòm kʰì:, І супраць любой тыраніі
สละเลือดทุกหยาดเป็นชาติพลี sàlà lɯ̂:at tʰúk jà:t pen ʨʰâ:t pʰáli:, Гатовыя праліць сваю кроў
เถลิงประเทศชาติไทยทวี มีชัย ชโย tʰàlə̌:ng pràtʰê:tʨʰâ:t tʰai tʰáwi: mi:ʨʰai ʨʰájo:. За бяспеку, свабоду і прагрэс, ура!

Спасылкі правіць