Гінекалагічнае крэсла

Гінекалагічнае крэсла — спецыяльнае медыцынскае абсталяванне  (руск.) для правядзення абследаванняў, маніпуляцый або малых аператыўных умяшанняў ва ўмовах малой аперацыйнай на мочапалавых органах[1].

Гінекалагічнае крэсла пачатку XX стагоддзя.

Крэсла з'яўляецца больш эрганамічнай альтэрнатывай аглядальнай кушэтцы. Пацыенты знаходзяцца ў ім у паўсядзячам становішчы, абапіраючыся ягадзіцамі на край крэсла. Такое становішча дазваляе дасягнуць максімальнага камфорту. Так, жанчыны, якіх аглядаюць, маюць магчымасць назіраць за працэсам агляду; для яшчэ большай зручнасці пад галаву можа падкладвацца падушка[2]. Таксама канструкцыя крэсла дазваляе знізіць патрэбу ў анестэзіі[3].

Крэсла можа прымаць розныя палажэнні з дапамогай рэгулявальных механізмаў, абсталёўвацца рэгуляваннямі з электрапрывадам, камплектавацца аксэсуарамі для мацавання інструментаў[1], у прыватнасці кальпаскопа  (руск.). Крэсла выкарыстоўваецца пры правядзенні кальпамікраскапічных і ўрагенітальных даследаванняў[3].

Маюцца сведчанні таго, што розныя аперацыі з выкарыстаннем гінекалагічных крэслаў (diphros paredros) праводзіліся яшчэ ў антычнасці[4].

Зноскі

  1. а б БМЭ 1974—1989.
  2. Paarlberg, van de Wiel 2017.
  3. а б Tatford 2012, p. 477.
  4. Michaelides D. Surgery in Byzantium // Medicine and Healing in the Ancient Mediterranean. — Oxbow Books, 2014. — 446 p. — ISBN 1782972366.

Літаратура правіць