Гінц Шустэр-Шэўц, нямецкі варыянт — Хайнц Шустэр-Шэўц (сапраўднае прозвішча — Шэўц; в.-луж.: Hinc Šewc; ням.: Heinz Schuster-Šewc, 8 лютага 1927, вёска Поршыцы, Лужыца, Германія) — лужыцкі філолаг-славіст, сарабіст. Дырэктар Інстытута сарабістыкі (1964—1992). Спецыяліст па верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах. Публікаваў свае навуковыя сачыненні пад двайным нямецка-сербалужыцкім прозвішчам Шустэр-Шэўц. Лаўрэат нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага (1980).

Гінц Шустэр-Шэўц
в.-луж.: Hinc Šewc
Дата нараджэння 8 лютага 1927(1927-02-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 2021(2021-02-10)[2][3] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, славіст, мовазнавец
Навуковая сфера сарабістыка[4], славістыка[4] і мовазнаўства[4]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Зімой 1946 года навучаўся на двухмесячных сербалужыцкіх педагагічных курсах у Радвары. З сакавіка гэтага ж года працаваў настаўнікам і дырэктарам пачатковай школы ў вёсцы Псовы. У 1947 годзе ўступіў у моладзевае аддзяленне сербалужыцкай культурнай арганізацыі «Домавіна». З 1948 года вывучаў славістыку ў Ягелонскім і Вроцлаўскім універсітэтах. У 1953 годзе атрымаўшы навуковую ступень магістра, вярнуўся ў Лужыцу, дзе выкладаў рускую мову.

З 1953 па 1955 г. — асістэнт ў Інстытуце сербалужыцкага народанасельніцтва (пазней — Сербалужыцкі інстытут) у Будзішыне. У 1955 годзе пад кіраўніцтвам нямецкага славіста Ганса Хольма Бельфельдта абараніў у берлінскім універсітэце імя Гумбальдта дысертацыю на суісканне навуковай ступені дацэнта навук па тэме «Historische und vergleichende Lautlehre der Sprache des Albin Moller». З 1955 па 1964 года выкладаў славістыку ў Лейпцыгскім універсітэце.

З 1964 па 1992 года — прафесар славістыкі і дырэктар Інстытута сарабістыкі. Арганізаваў пры інстытуце Вышэйшыя міжнародныя курсы моў і культуры лужыцкага народа, якія дзейнічалі з 1967 па 1982 гады. Займаўся даследаваннямі сярэднявечных літаратурных крыніц, якія адносяцца да групы «Лужыцкія моўныя помнікі». Апублікаваў навукова-даследчыя работы «Katechizm a spěwarske Albina Mollera» (1959), «Přełožk Noweho zakonja Mikławša Jakubicy» (1967), «Enchiridion Vandalicum Handrija Tary» (1990). Знайшоў раней невядомыя творы «Das Neue Testament der niedersorbischen Krakauer (Berliner) Handschrift» (выдадзена ў 1996), «Rukopis Jana Cichoriusa z lěta 1663» (выдадзена ў 2000 годзе).

Працаваў над шматтомным «Гістарычна-этымалагічным слоўнікам верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай моў» (Historisch-etymologisches Wörterbuch der ober — und niedersorbischen Sprache), які выдаваў у розны час паміж 1978 і 1996 гадамі.

У розны час быў членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі пры Акадэміі навук ГДР.

Атрымаў ганаровую доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце. З 1977 года — член Польскай акадэміі ведаў і з 1988 года — ганаровы член Саксонскай акадэміі навук.

Апублікаваў каля 400 навуковых прац па сарабістыке.

Асноўныя навуковыя працы
  • Das Sorbische im slawischen Kontext, Domowina-Verlag, 2000.
  • Das Sorbische und der Stand seiner Erforschung, Berlin, Akademie-Verlag, 1991.
  • Historisch-etymologisches Wörterbuch der ober — und niedersorbischen Sprache, Bautzen, Domowina-Verlag, 1978—1996.
  • Bibliographie der sorbischen Sprachwissenschaft, Bautzen, Domowina-Verlag, 1966.
  • Vergleichende historische Lautlehre der Sprache des Albin Moller, Berlin, Akademie-Verlag, 1958.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Верхнелужыцкая Вікіпедыя — 2006.
  3. Heinz Schuster-Šewc : Traueranzeige Праверана 13 лютага 2021.
  4. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць