Гіпатэрмія — ахаладжэнне, паніжэнне тэмпературы цела ў цеплакроўных жывёл і чалавека з прычыны аддачы цяпла, якая перавышае магчымасці яго выпрацоўкі ў арганізме. Часта агулам гіпертэрмію чалавека вызначаюць як кожны стан арганізма з тэмпературай цела ніжэй за 35,0 °C.

Гіпатэрмія
МКХ-10 T68.68.
МКХ-9 991.6991.6
DiseasesDB 6542
MedlinePlus 000056 і 000038
eMedicine med/1144 
MeSH D007035
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ад нізкай тэмпературы асяроддзя чалавека і жывёл абараняе цеплаізаляцыя — тлушчавы пласт, поўсць, пёры, адзенне; пры іх недастатковасці ўзнікаюць фізіялагічныя рэакцыі на ахаладжэнне: абмежаванне цеплааддачы са скуры э адтокам крыві з яе да ўнутраных органаў, рэзкае павышэнне абмену рэчываў і павелічэнне вытворчасці цяпла ў цягліцах пры рухах, працы, цягліцавых дрыжыках.

Прастуда

правіць

Прастуда — ахаладжэнне арганізму[1] або яго частак, якое можа быць прычынай розных захворванняў[2][3][4]. У немедыцынскіх крыніцах прастудай называюць таксама самі хваробы, выкліканыя ахаладжэннем арганізму[5]. У побыце прастудай (прастуднымі захворваннямі) нярэдка называюць інфекцыйныя захворванні:

Вірусныя інфекцыі не звязаны непасрэдна з ахаладжэннем арганізма, хоць само пераахаладжэнне можа павышаць успрымальнасць арганізма да інфекцыі і спрашчаць заражэнне.

Знаходжанне на холадзе паніжае тэмпературу чалавечага цела (пры норме 36,6 °C). На паветры пры 27 °C неапрануты чалавек трымае сваю нармальную тэмпературу, а ў вадзе, цеплаёмістасць якой значна большая, толькі пры 32-36 °C. Але ахаладжэнне выклікае рэакцыю арганізма, міжвольную — скарачэнне гладкай мускулатуры скуры і сасудаў, якое змяншае цеплавыя страты арганізма, і паскарэнне абмену рэчываў, які павялічвае выпрацоўку цяпла, і адвольную — цягліцавыя рухі, якія таксама павялічваюць выпрацоўку цяпла. У п’яных, спячых, паралізаваных гэтай актыўнай рэакцыі няма, таму яны прасцей падпадаюць шкодным наступствам прастуды. Але пры больш працяглым і інтэнсіўным уздзеянні холаду і здаровы арганізм не здольны ўтрымаць нармальную тэмпературу. Стан арганізма, які не здолеў утрымаць тэмпературу вышэй за 35 °C — гіпатэрмія.

Ахаладжэнне паверхні цела выклікае звужэнне сасудаў, кроў адцякае ў іншыя вобласці, выклікаючы прылівы і да ўнутраных органаў, якія не могуць быць для іх абыякавыя, асабліва, калі ў іх ужо ёсць хваробныя змены; пры хваробе сэрца, напрыклад, або адчувальнасці сасудаў падобныя прылівы крыві могуць прывесці да крывацёкаў. Яшчэ больш адчувальныя ўнутраныя органы да прамога ахаладжэння, напрыклад, моцнае ахаладжэнне брушыны можа проста прывесці да смерці. Спрыяльнымі для прастуды момантамі варта лічыць:

  1. Перапаўненне крывёю скурных сасудаў — разгарачаны чалавек прасцей прастуджваецца.
  2. Праз увільготненую потам скуру адбываецца больш хуткае ахаладжэнне цела, чым праз сухую.
  3. Скразняк — інтэнсіўная канвекцыя вытанчае паверхневы прагрэты пласт паветра на скуры, дзе хуткасць аддачы цяпла лімітавана, і такім чынам спрыяе адводу цяпла і, адпаведна, ахаладжэнню тканак цела.
  4. Аслаблены імунітэт.
  5. Стомленасць пасля цяжкай фізічнай, цягліцавай працы[6].

Прафілактыка

правіць

Магчымы спосаб прафілактыкі прастуды — загартоўванне  (руск.), якое палягае ў прывучванні скуру і яе сасудаў хутка рэагаваць на змены тэмпературы. Каб не нанесці шкоды арганізму, загортванне мусіць весціся паступова і асцярожна. Пажадана пачынаць загартоўванне з ранняга дзяцінства. Але загартоўванне мае межы. Цеплавая энергія выпрацоўваецца са спажыванай ежы; калі б чалавек не быў абаронены адзеннем ад празмерных цеплавых страт, яму давялося б, па словах Тэадора Юргенсена  (ням.), есці толькі каб саграваць сваё цела.

У халодны час карысна насіць непасрэдна на целе ваўняныя эластычныя тканіны з тонкімі і пругкімі шарсцінкамі на паверхні, якія не прылягаюць шчыльна да цела, як палатно, шоўк і іншае, а заўсёды пакідаюць паміж сабой і скурай паветраную прастору; паветра, як дрэнны праваднік цяпла, галоўным чынам і затрымлівае цеплааддачу. Асабліва раяць воўну для ног. Ногі адносна сваёй масы маюць вялікую паверхню, акрамя таго, яны далей за ўсё ад сэрца долу, таму аддача цяпла ў іх хутчэй і пранікае глыбей. Варта ўнікаць прамочвання ног, якое часта бывае прычынай прастуды, карысна насіць якасны, цёплы і непрамакальны абутак, пераважна з натуральнай скуры.

Гіпатэрмія

правіць

Гіпатэрмія ў чалавека на холадзе можа развіцца толькі пасля знясілення ўсіх механізмаў абароны, засынання ад стомы або пры поўнай нерухомасці, але лёгка развіваецца пры парушанай тэрмарэгуляцыі (п’янства, шок, наркатычны сон і іншае). У халоднай вадзе цеплааддача ўзрастае ў вялікай ступені, павышэнне выпрацоўкі цяпла яе не кампенсуе. Пры тэмпературы вады 0-4 °C смерць ад гіпатэрміі можа наступіць праз 40-60 хвілін. Зніжэнне тэмпературы цела да 33-32 °C выклікае дрымотнасць, ніжэй за 30 ° С — прагрэсіўнае зніжэнне абмену рэчываў, крывянога ціску, запаволенне сэрцабіцця, дыхання, пры 27-26 °C — страту свядомасці, каля 23-20 °C — спыняецца дыханне, потым сэрца.

Фізіялагічная гіпатэрмія вядома ў некаторых жывёл пры зімовай спячцы як прыстасавальная рэакцыя, якая дазваляе ім месяцамі абыходзіцца без ежы пры малой страце масы. Ахалоджаныя тканкі (мозгу, сэрца і іншых), абмен рэчываў якіх пры гіпатэрміі рэзка зніжаны, лягчэй пераносяць недахоп кіслароду і даўжэй трываюць пры спыненні кровазвароту. На гэтым грунтуецца прымяненне штучнай гіпатэрміі ў сучаснай хірургіі.

Крыніцы

правіць
  1. Прастуда - Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017). verbum.by. Праверана 11 студзеня 2025.
  2. Common Cold (англ.). Medical Subject Headings. www.ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 17 ліпеня 2019.
  3. Cochrane, Antihistamines for the common cold 2015, Background, Description of the condition.
  4. Острые респираторные инфекции (простуда) (руск.). Внутренняя медицина. empendium.com. Праверана 6 верасня 2019.(недаступная спасылка)
  5. прастуда - Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.). verbum.by. Праверана 11 студзеня 2025.
  6. Простуда // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура

правіць