Гіракін (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Гіракін, спадарожнік)

Гіракін (англ.: Hyrrokkin) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Гіракін, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLIV.

Гісторыя адкрыцця правіць

Гіракін была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 г.. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 19.

Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 г. 31 ліпеня 2007 назва была выпраўлена.