Гіртс Валдыс Крыстаўскіс

Гі́ртс Ва́лдыс Кры́стаўскіс (лат.: Ģirts Valdis Kristovskis, 19 лютага 1962, Вентспілс) — латвійскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Былы міністр замежных справаў, абароны і ўнутраных спраў Латвіі. Дэпутат Рыжскай і Вэнтспілскай Думы (19891994), Вярхоўнага Савета Латвіі і 5, 6, 7, 8 і 10 Саэймы. Старшыня праўлення аб’яднання Адзінства і партыі Грамадзянскага саюза. Дэпутат Еўрапейскага парламента (6 скліканне, 2004—2009). Начальнік штаба Земэсардзэ (19911993). Адзін з заснавальнікаў «Клуба-21» («Klubs — 21»)

Гіртс Валдыс Крыстаўскіс
Ģirts Valdis Kristovskis
Сцяг19-ы Міністр унутраных спраў Латвіі
1993 г. — 1994 г.
Папярэднік Зіеданіс Чэвэрс
Пераемнік Яніс Адамсанс
Сцяг27-ы Міністр абароны Латвіі
1998 г. — 2004 г.
Папярэднік Талаўс Юндзіс
Пераемнік Атыс Слактэрыс
Сцяг25-ы Міністр замежных спраў Латвіі
3 лістапада 2010 года — 25 кастрычніка 2011 года
Папярэднік Айвіс Роніс
Пераемнік Эдгар Рынкевіч
Нараджэнне 19 лютага 1962(1962-02-19) (62 гады)
Вэнтспілс, Латвійская ССР, СССР
Жонка Ілзэ Рудалфа-Крыстаўска
Дзеці Іева і Эмілія Зэлма
Партыя

ЛХ (1993—1998)
Айчыне і свабодзе/РННЛ (1998—2008)

ГС (з 2008)
Адукацыя Латвійскі ўніверсітэт
РТУ
Інстытут абароннага планавання і кіравання рэсурсамі (ЗША)
Прафесія палітолаг, юрыст, інжынер-будаўнік
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
Камандор ордэна Трох Зорак
Камандор ордэна Трох Зорак
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 2 класа
Ордэн Віестура
Ордэн Віестура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1984 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1998 годзе атрымаў ступень магістра права ў Латвійскім універсітэце.

Палітычная кар’ера правіць

У 1980-х гада быў у Латвійскім Народным Фронце, з 1993 па 1994 год працаваў Міністрам унутраных спраў Латвійскай Рэспублікі. У 1998 годзе быў прызначаны Міністрам абароны Латвіі і заставаўся на гэтай пасадзе да 2004 года. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента. У 2008 годзе заснаваў партыю Грамадскае аб’яднанне. У 2010 годзе на выбарах у Сейм Латвіі прайшоў як кандыдат партыі «Адзінства» і амаль адразу быў прызначаны Міністрам замежных спраў Латвіі.

Асабістае жыццё правіць

Майстар спорту ў кіданні дзіды. Жанаты на актрысе Нацыянальнага тэатра Ілзэ Рудалфе. Прэзідэнт таварыства лёгкаатлетаў Латвіі, член Латвійскага алімпійскага камітэта.

Зноскі

Спасылкі правіць