Гірын —правінцыя ў паўночна-усходнім Кітаі. Плошча 183 тыс. км². Насельніцтва 27 462 297 чалавек (2010), пераважна кітайцы, а таксама карэйцы (6 %) і маньчжуры (3 %). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанчунь.

Гірын
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Han Jun[d]
Насельніцтва
  • 24 073 453 чал. (2020)[2]
Плошча
  • 187 400 ± 1 км²[1]
Гірын на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-JL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода

правіць

Паўднёва-ўсходняя частка Гірына занятая Маньчжура-Карэйскімі гарамі, якія складаюцца з некалькіх ланцугоў вышынёй 500—1200 м, падзеленых шырокімі густанаселенымі катлавінамі. Найбольшая вышыня — 2744 м (г. Байтаушань). На паўночным захадзе — плоская раўніна Сунляа. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 ° С, −20 ° С; ліпеня 20 ° С, 24 ° С. Ападкаў у год на раўніне 400—600 мм, у гарах — да 1000 мм. На паўночным захадзе рэшткі стэпаў і лесастэпы, значныя тэрыторыі асвоены пад земляробства; на паўднёвым усходзе, у гарах, змешаныя і шыракалістыя лясы, якія змяняюцца іглічнымі, займаюць каля 30 % тэрыторыі.

Эканоміка

правіць

Гірын — важны прамысловы раён краіны. Здабыча каменнага вугалю (Ляаюань), меднай (Цяньбаашань), свінцова-цынкавай (Шыцзуйцзы), жалезнай руд, золата.

Зноскі