Гісарскі хрыбет — горны хрыбет у Сярэдняй Азіі, у заходняй частцы Паміра-Алайскай горнай сістэмы (ва Узбекістане і Таджыкістане), водападзел басейнаў рэк Зераўшан і Амудар’я. Даўжыня каля 200 км. Праходзіць на поўдзень ад Зераўшанскага хрыбта і на поўнач ад Душанбэ праз Гісарскі раён у Таджыкістане і паўночную частку Сурхандар’інскай вобласці ва Узбекістане. Самы высокі пункт хрыбта (4643 м, былы Пік ім. ХХІІ з’езду КПСС) знаходзіцца ва Узбекістане на мяжы з Таджыкістанам (на паўночным захадзе ад г. Душанбэ). Гэты пік з’яўляецца і самым высокім пунктам ва Узбекістане. Хрыбет складзены пераважна крышталічнымі пародамі, сланцамі і пясчанікамі.

Гісарскі хрыбет
Горная сістэмаПаміра-Алай 
Даўжыня200 км
Вышыня4643 м 
Гісарскі хрыбет (Таджыкістан)
Гісарскі хрыбет
Гісарскі хрыбет (Узбекістан)
Гісарскі хрыбет

На ніжніх частках схілаў — субтрапічныя высокатраўныя стэпы, вышэй — злакавыя стэпы і драўняна-хмызняковая расліннасць, яшчэ вышэй — субальпійскія лугі, паўднёва-заходняе адгор’е: Байсунтау.

Зноскі