Гістарычныя правінцыі Фінляндыі

Гістарычныя вобласці, або гістарычныя правінцыі Фінляндыі (фінск.: historialliset maakunnat, у адзіночным ліку historiallinen maakunta, шведск.: historiska landskap) — спадчына перыяду, калі Фінляндыя была часткай Швецыі. Гістарычныя правінцыі існавалі да 1634 года, калі яны былі заменены новымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі — ленамі (губернямі, ляні). Падзел на 12 ляні захоўваўся да рэформы 1997 года, калі было ўтворана 6 новых, буйнейшых губерняў. Сучасны адміністрацыйны падзел краіны, уведзены 1 студзеня 2011 года, уключае 19 абласцей, ці рэгіёнаў (фінск.: maakunta, шведск.: landskap). Гістарычныя вобласці захоўваюцца як традыцыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, але не маюць ніякіх адміністрацыйных функцый. Іх межам прыблізна адпавядае распаўсюджанне дыялектаў фінскай мовы.

Гістарычныя вобласці Фінляндыі ў сучасных межах постаці (межы сучасных абласцей акрэслены жоўтым колерам)
Гістарычныя вобласці Фінляндыі

Спіс гістарычных абласцейПравіць

(Назва ў круглых дужках — спачатку на фінскай мове, затым на шведскай).

  1.   Уласна Фінляндыя[fi][1] (Varsinais-Suomi, Egentliga Finland).
  2.   Лапі / Лапландыя (Lappi, Lappland)
  3.   Карэлія (Karjala, Karelen)
  4.   Пох'янма / Астработнія (Pohjanmaa, Österbotten)
  5.   Сатакунта (Satakunta, Satakunda)
  6.   Сава / Савонія (Savo, Savolax)
  7.   Хямэ / Тавастыя (Häme, Tavastland)
  8.   Уўсіма / Нюланд (Uusimaa, Nyland)
  9.   Аландскія астравы (Ahvenanmaa, Åland)

ГеральдыкаПравіць

Упершыню гербы правінцый былі прадэманстраваны ўсё разам на пахаваннях караля Густава I у 1560 годзе, у тым ліку некаторыя былі спецыяльна створаны для гэтай падзеі. Пасля аддзялення Фінляндыі ад Швецыі ў 1809 годзе геральдычныя традыцыі некалькі змяніліся — на гербах гістарычных правінцый з'явіліся кароны, тады як на гербах ленаў яны адсутнічалі. Падзел Лапландыі таксама патрабавала ўвядзення адрозненняў паміж фінскім і шведскім гербамі.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Беларуская назва гістарычнай вобласці — паводле наступнага выдання:
    Мейнандер Х. История Финляндии = Finlands historia: Linjer, strukturer, vändpunkter, Söderströms / Пер. с швед. З. Линден. — М.: Издательство «Весь Мир», 2008. — С. 30. — 248 с. — (Национальная история). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-7777-0429-0.

СпасылкіПравіць