Гістарычны атлас Беларусі
«Гістары́чны а́тлас Белару́сі» — двухтомны атлас на беларускай мове, які прысвечаны гісторыі мінуўшчыны Рэспублікі Беларусь. Атлас складзены і падрыхтаваны Беларускім гістарычным аглядам.
Першы том асвятляе перыяд ад палеаліту да падзелаў Рэчы Паспалітай. У выданні прадстаўлены каля ста спецыяльных і некалькі дзясяткаў гістарычных карт беларускіх зямель, планы найважнейшых бітваў і замкаў, карты асноўных войнаў, планы асноўных гарадоў Беларусі і план Варшавы, а таксама тэкст навуковага каментарыя і зводная табліца гістарычных назваў.
Літаратура
правіць- Гістарычны атлас Беларусі. У 2 т. Т. 1: М.Ф. Спірыдонаў. — Варшава: Беларускі гістарычны агляд, 2008. — 164 с., іл. ISBN 978-83-916658-4-8.
Спасылкі
правіць- Гістарычны атлас Беларусі. Том 1(недаступная спасылка) // «Новы час»