Гістарычны слоўнік Беларусі

Гістарычны слоўнік Беларусі (англ.: Historical dictionary of Belarus) — энцыклапедыя на англійскай мове, выдадзеная ў 1998. Частка серыі «European historical dictionaries» (№28). Укладальнік Янка Запруднік. Налічвае больш за 4200 артыкулаў.

Слоўнік змяшчае інфармацыю пра вядомых дзеячаў і падзеі беларускай гісторыі, дзяржаўныя інстытуты ў гістарычнай перспектыве, святых Беларусі, нацыянальныя святы і звычаі, палітычныя партыі Беларусі, нацыянальныя меншасці і інш. Таксама прэзентуецца шэраг значных фігураў расійскае гісторыі, якія моцна паўплывалі на лёсы Беларусі (Іван III, Іван IV, Екацярына II, Сталін, Ленін і інш.). Дадатак утрымлівае пералік уладароў Беларусі з 860 (ад Рагвалода) да 1997.

Аўтар падае пазіцыю беларускіх гісторыкаў па праблеме спадчыны Вялікага Княства Літоўскага: ён падкрэслівае эканамічны патэнцыял земляў сучаснай Беларусі ў Вялікім Княстве і культурны аспект, г.зн. той факт, што беларуская мова была дзяржаўнай у Княстве, што беларуская культура ў ім дамінавала, асабліва ў XVI ст.[1]

Бібліяграфія правіць

  • Zaprudnik, Jan. Historical Dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.

Зноскі

  1. Наталля Брэль. Sužiedelis, Saulius. Historical dictionary of Lithuania; Zaprudnik, Jan. Historical dictionary of Belarus (Наталля Брэль) // «Беларускі гістарычны агляд». Т. 6. Сш. 1—2. 1999