Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка

Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гістарычны факультэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
БДПУ (02).jpg
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Ранейшыя назвы Сацыяльна-гістарычны, Сацыяльна-эканамічны, Гісторыка-геаграфічны
Англійская назва Faculty of History of the Maxim Tank BSPU
Заснаваны 1918
Дэкан Вераніка Скок
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 18
Тэлефон +375-17-2264025
fhist.bspu.by

ГісторыяПравіць

30 снежня 1918 г. на падставе Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце (№ 4134) педагагічнаму савету прадпісана прыступіць да пераўтварэння Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На яго базе быў створаны сацыяльна-гістарычны. У верасні 1919 сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.

У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.

24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.

2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.

У мае 1945 — прафесар В. М. Перцаў (загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі) у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент аб стварэнні ААН.

У лістападзе 1948 адноўлена аспірантура, дзякуючы якой у 1948—1965 гг. было падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і інш.) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.

1 верасня 1956 створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі: ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У люты 1971 — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два: гістарычны і прыродазнаўства.

У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).

Былая структураПравіць

ДэканыПравіць

  • А.А. Лізурчык (1940-?)
  • Н.Г. Матусевіч (1944-?)
Сацыяльна-гістарычны (1956—1971)
Гісторыка-геаграфічны (1956—1971)
Гістарычны (1971 — наш час)

Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004)Правіць

Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.

Загадчыкі кафедры

Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015)Правіць

Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.

Загадчыкі кафедры

Кафедра Эканомікі (1931—2015)Правіць

Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі КПСС (?—1992)Правіць

Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.

Кафедра паліталогіі і права (?-2015)Правіць

Кафедра філасофіі (1962—2015)Правіць

У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992)Правіць

Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015)Правіць

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчык кафедр

Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015)Правіць

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015)Правіць

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015)Правіць

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (2015 — наш час)Правіць

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (2015 — наш час)Правіць

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (2015 — наш час)Правіць

Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі

Загадчыкі кафедры

СучаснасцьПравіць

Напрамкі навучэнняПравіць

  • Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны
  • Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа
  • Гісторыя і сусветная мастацкая культура

СтруктураПравіць

Цяпер у складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі
дацэнт Аляксандр Корзюк
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў
дацэнт Святлана Талмачова
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
дацэнт Сяргей Зенчанка
На факультэце таксама дзейнічаюць
  • Беларуска-казахстанскі культурна-адукацыйны цэнтр
  • Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы
  • Чатыры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі;

Кіраўніцтва факультэтаПравіць

Дэкан:

Намеснікі дэкана:

СпасылкіПравіць


Вядомыя выкладчыкіПравіць

Вядомыя ВыпускнікіПравіць

Зноскі