Гістарычны фільм
Гістарычнае ці касцюмнае кіно — жанр кінематографа, які адлюстроўвае пэўныя гістарычныя эпохі, падзеі і асоб мінулага. Адрозніваюць гісторыка-біяграфічныя фільмы пра рэальныя гістарычныя дзеячаў, якія ілюструюць іх жыццёвы шлях («Спартак», «Аляксандр Неўскі)», і гісторыка-прыгодніцкія фільмы пра выдуманых персанажаў мінулых гадоў, часцяком з вострасюжэтнай інтрыгай («Граф Монтэ-Крыста», фільмы пра Індыяну Джонса). Гістарычныя фільмы нярэдка з'яўляюцца экранізацыямі гістарычных раманаў.
Жанры
правіцьКасцюмнае кіно нярэдка перасякаецца з жанрамі прыгодніцкага фільма і баявіка, бо часцей за ўсё прадметам фільма становяцца драматычныя і лёсавызначальныя падзеі, войны, перавароты і г. д. Па часе і характару дзеяння вылучаюць некалькі спецыфічных разнавіднасцяў гістарычнага фільма:
- Батальнае кіно — у савецкім кінематографе асабліва распаўсюджаны былі фільмы пра Другую сусветную вайну.
- Пеплум — высокабюджэтныя фільмы пра старажытны свет з пышнымі касцюмамі і дэкарацыямі, нярэдка з вялікімі масоўкамі. Жанр узнік у Італіі, аднак найвышэйшага росквіту дасягнуў у Галівудзе ў канцы 1950-х і пачатку 1960-х («Бен-Гур», «Спартак», «Клеапатра»).
- Фільм плашча і шпагі — касцюмнае кіно з дынамічным развіццём дзеяння і фехтавальнымі паядынкамі, часцяком — экранізацыі раманаў Дзюма або фільмы пра піратаў. На ролях адважных герояў і высакародных разбойнікаў спецыялізаваліся Дуглас Фэрбенкс, Эрал Флін, Жан Марэ, Міхаіл Баярскі.
- Вестэрн — жанр гісторыка-прыгодніцкага кіно, які нарадзіўся ў Амерыцы і дзеянне якога адбываецца на Дзікім Захадзе ў XIX стагоддзі. Пасля вестэрны, адаптаваныя пад нацыянальныя асаблівасці, сталі здымаць і ў іншых краінах (гл. спагеці-вестэрн, істэрн).
- Цямбара — японскае кіно пра самураяў, найбуйнейшым майстрам якога быў Акіра Курасава («Сем самураяў», «Трон у крыві»).
- Уся — кітайскае гісторыка-прыгодніцкае кіно з фантастычна ўвыдатненымі ўсходніх адзінаборстваў («Тыгр крадзецца, дракон стаіўся», «Дом лятаючых кінжалаў»).
Гл. таксама
правіць- Катэгорыя:Гістарычныя фільмы
- Спіс гістарычных фільмаў: Дагістарычныя часы
- Спіс гістарычных фільмаў: Умоўная Старажытнасць
- Спіс гістарычных фільмаў: Старажытны Егіпет
- Спіс гістарычных фільмаў: Старажытная Месапатамія
- Спіс гістарычных фільмаў: Старажытная Індыя
- Спіс гістарычных фільмаў: Старажытны Кітай
- Спіс гістарычных фільмаў: Старажытная Грэцыя
- Спіс гістарычных фільмаў: Старажытны Рым
- Спіс гістарычных фільмаў: Біблейская гісторыя
- Спіс гістарычных фільмаў: Евангельская і раннехрысціянская гісторыя
- Спіс гістарычных фільмаў: Легенды і міфы Старажытнасці
- Спіс гістарычных фільмаў: Сярэднявечча
- Спіс гістарычных фільмаў: Легенды і міфы Сярэднявечча
- Спіс гістарычных фільмаў: Эпоха Адраджэння
- Спіс гістарычных фільмаў: Новы час, XVII-XVIII стст.
- Спіс гістарычных фільмаў: Новы час, XIX ст.
- Спіс гістарычных фільмаў: Найноўшы час, XX ст.
- Спіс фільмаў пра Старажытны Рым
- Фільмы пра Другую сусветную вайну
Спасылкі
правіць- КАТАЛОГ гістарычных фільмаў(недаступная спасылка)