Гісторыя Танзаніі

Вучоныя лічаць танзанійскую зямлю прарадзімай чалавека. Непасрэдна калыскай называюць цясніну Алдувай, дзе знойдзены рэшткі нашых прашчураў узростам 1,8 млн гадоў.

Цясніна Алдувай

Дакаланіяльны перыяд правіць

Першапачаткова тэрыторыю цяперашняй Танзаніі засялялі народы, роднасныя [бушмены[|бушменам]] і гатэнтотам, якія займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Затым, у I тысячагоддзі да н. э., з Эфіопскага нагор'я прыйшлі кушыцкія плямёны. Да пачатку н. э. тут аселі плямёны банту. Прыкладна ў сярэдзіне I тысячагоддзя н. э на ўзбярэжжы цяперашняй Танзаніі з'явіліся персідскія гандляры, а затым — арабскія. Менавіта тады склалася новая этнічная супольнасць — суахілі. Яе склалі мясцовыя прыбярэжныя плямёны і іншаземцы з Ірана, Аравіі, а таксама з Індыі. Суахілі займаліся міжнароднай гандлем — з Афрыкі вывозіліся слановая косць, золата, рабы, а ўвозіліся рамесныя вырабы, тканіны, прадукты харчавання.

З'яўленне еўрапейцаў. Першыя дзяржавы правіць

 
Выява порта Кілва, 1572

У пачатку XVI-га стагоддзя на ўзбярэжжы цяперашняй Танзаніі з'явіліся партугальцы. З 1505 года яны захапілі практычна ўсе партовыя гарады, але ў другой палове XVII-га стагоддзя арабы і суахілі здолелі выгнаць партугальцаў, пасля чаго ажывілася гаспадарчая дзейнасць. Арабы і мясцовыя жыхары, якія прэтэндавалі на арабскае паходжанне, актыўна заняліся гандлем рабамі. Рабы-негры пастаўляліся ў краіны Блізкага Ўсходу, а таксама ў Індыю і для еўрапейскіх плантатараў на астравах у Індыйскім акіяне. У выніку некаторыя раёны ў глыбіні цяперашняй Танзаніі ў XVIII-м стагоддзі істотна спусцелі. Дзякуючы гандлю людзьмі адбылося ўзнікненне зародкаў дзяржаўнасці ў глыбінных раёнах краіны ў народаў шамбала, чага, хехе, хая, ньямвезэ. Да прыкладу, «дзяржава» вярхоўнага правадыра племя Шамбала па імю Кімверы распасціралася ад схілаў Кіліманджара да ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Таксама паўстала «краіна» племя хехе — пад кіраўніцтвам вярхоўнага правадыра Муюгумбы. Але ў сярэдзіне XIX-га стагоддзя на ўзбярэжжы сучаснай Танзаніі з'явілася мноства еўрапейцаў — гандляроў і місіянераў (з Брытаніі, Францыі, Германіі і нават з ЗША). Асабліва агрэсіўна дзейнічалі англічане, якія проста забаранілі султану Занзібара займацца гандлем рабамі.

Каланіяльны перыяд правіць

У 1885 годзе на ўзбярэжжа Танзаніі высадзіўся немец Карл Петэрс (яму было тады 29 гадоў). Ён даволі хутка заключыў дагаворы з правадырамі 12 плямёнаў аб пратэктараце, гэта значыць аб пераходзе іх пад уладу Германіі, а ў 1888 годзе ўзяў ў султана Занзібара ўсю прыбярэжную частку Танзаніі ў арэнду на 50 гадоў. Англічане ў лістападзе 1890 года заключылі з султанам Занзібара дагавор аб пратэктараце над востравам, а ў 1891 года Петерс абвясціў аб стварэнні імперскай калоніі Германская Усходняя Афрыка.

 
Падаўленне паўстання Маджа-Маджа

Немцы хацелі ператварыць Германскую Усходнюю Афрыку ў сваю калонію. Яны стваралі там плантацыі і вырошчвалі каучуканосы, каву, бавоўна, сізаль. З 1902 года сталі будаваць чыгункі, якія злучылі прыбярэжныя парты з глыбіннымі раёнамі. Да 1914 года лік немцаў-пасяленцаў дасягнуў 5,4 тыс. У 1905-07 гг. у Танзаніі было задушана Паўстанне Маджа-Маджа. У жніўні 1914 года пачалася сусветная вайна, і Танзанія стала тэатрам ваенных дзеянняў. Войскі немцаў і мясцовых жыхароў ўзначаліў палкоўнік фон Лета-Форбек, які змагаўся разам са сваімі салдатамі супраць войскаў Брытаніі, Бельгіі і Партугаліі, робячы рэйды ў калоніі гэтых краін, аж да лістапада 1918 года, пакуль яму не паведамілі, што Германія капітулявала. Пасля сусветнай вайны Танганьіка (кантынентальная Танзанія) перайшла пад апеку Брытаніі. Англічане працягнулі развіццё плантацыйнай гаспадаркі, у першую чаргу сізалю, а таксама бавоўны і кава.

Перыяд незалежнасці правіць

9 снежня 1961 года Брытанія падаравала незалежнасць Танганьіцы, а 10 снежня 1963 года — Занзібару, які застаўся султанатам. Аднак ужо 12 студзеня 1964 года на Занзібары выбухнула паўстанне, улада султана была зрынута і 26 красавіка 1964 года кіраўніцтва Рэспублікі Танганьіка і Народнай Рэспублікі Занзібара і Пемба абвясцілі аб стварэнні Аб'яднанай Рэспублікі Танганьікі і Занзібара. 29 кастрычніка 1964 года назва была скарочана да сучаснай Танзаніі.

У Танзаніі, якую ўзначаліў Джуліус Ньерэрэ, была абвешчана лінія «будаўніцтва нацыі». Па ўсёй краіне пачалася «добраахвотная кампанія» па ўдзелу моладзі, жанчын, старых у будаўніцтве грамадскіх аб'ектаў, дарог, мастоў. Гэтая павіннасць спалучалася з навучаннем ваеннай справы. У той жа час многія з кіраўнікоў кіруючай партыі Тану (Танганьікскі Афрыканскі Народны Саюз) заняліся асабістым узбагачэннем. У 1966 годзе ўспыхнулі паўстанні студэнтаў, якія адмаўляліся выконваць працоўныя павіннасці. Улады Танзаніі паспяхова задушылі гэтыя паўстанні ваеннай сілай. У студзені 1967 года кіраўніцтва ТАНУ абвясціла аб праграме будаўніцтва ў Танзаніі камунізму. Пасля гэтага ў краіне былі нацыяналізаваны банкі, прамысловыя прадпрыемствы, знешнегандлёвыя арганізацыі, а таксама сельскагаспадарчыя плантацыі (у тым ліку якія належалі замежнікам). У сельскай мясцовасці сталі стварацца калгасы — паводле канцэпцыі танзанійскага камунізму уджамаа. Гэтыя навіны сустрэлі асаблівае супраціўленне на Занзібары — там дайшло да таго, што ў 1972 быў забіты партыйны лідар. У адплату ўлады Танзаніі пакаралі смерцю некалькі дзясяткаў «змоўшчыкаў». У сярэдзіне 1970-х гадоў планавалася аперацыя «мадука» — поўная нацыяналізацыя ўсяго рознічнага гандлю ў краіне, але яна скончылася правалам. Аднапартыйная сістэма праўлення, якая існавала з 1970-х гадоў, спыніла сваё існаванне ў 1995 годзе, калі былі праведзены выбары на дэмакратычнай аснове.