Гісторыя цацак (серыя фільмаў)

«Гісторыя цацак» (англ.: Toy Story, МФА: [tɔɪ ˈstɔːɹi]) — серыя поўнаметражных анімацыйных фільмаў, створаных з выкарыстаннем CGI-графікі. Ідэя мультфільмаў належыць студыі Pixar, дыстрыб'ютарам выступіла Walt Disney Pictures. Паводле сюжэту серыі, цацкі — адушаўлёныя істоты, якія хаваюць ад людзей сваё поўную прыгод жыццё. Рэжысёрам першых двух фільмаў стаў Джон Ласетэр, стварэннем трэцяй часткі кіраваў Лі Анкрыч. На 2019 год франшыза складаецца з чатырох анімацыйных фільмаў; на іх аснове было выпушчана некалькі спін-офаў і відэагульняў.

Гісторыя цацакM:
Toy Story

Лагатып серыі.
Тып мультфільма Камп'ютарная анімацыя
Жанр Камедыя
Рэжысёр Джон Ласетэр
Лі Анкрыч
Эш Брэнан  (англ.)
Прадзюсар Ральф Гугенхайм
Боні Арнольд
Элен Плоткін
Карэн Роберт Джэксан
Дарла Андэрсан  (англ.)
Аўтар сцэнарыя Джос Уідан
Эндру Стэнтан
Джоэль Коэн  (англ.)
Майкл Арнт  (англ.)
Крыс Уэб
Дуг Чэмберлейн
Алек Сокалаў
Рыта Сяа
Ролі агучвалі Том Хэнкс
Цім Ален
Дон Рыклес
Джаан К'юсак
Эні Потс
Лі Эрмей
Лоры Меткалф
Кампазітар Рэндзі Ньюман
Марк Мотэрсба  (англ.)
Генры Прайс Джэкман
Студыя Pixar, Walt Disney Pictures
Краіна  ЗША
Працягласць 276 хвілін
Прэм’ера 1: 22 лістапада 1995
2: 24 лістапада 1999
3: 18 чэрвеня 2010
4: 21 чэрвеня 2019
Бюджэт $320 млн.
Зборы $1,948,095,207
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Серыя атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў. «Гісторыя цацак» была адзначана за тэхнічныя інавацыі ў анімацыі і дасціпны сцэнарый[1][2]. У наш час гэта адзін з самых найвялікшых і рэвалюцыйных фільмаў у гісторыі анімацыі[3][4][5][6][7][8][9]. «Гісторыя цацак 2» таксама атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў, якія адзначылі «ашаламляльную анімацыю, якая імгненна робіць фільм класікай». «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» набыла ўсеагульнае прызнанне крытыкаў, якія назвалі яе «лепшым анімацыйным фільмам».

Анімацыйныя фільмы серыі «Гісторыя цацак» атрымалі мноства ўзнагарод і намінацый, сярод якіх «Оскар», «Эні», «Залаты глобус», «Грэмі», «BAFTA» і «Kids’ Choice Awards».

Серыя фільмаў правіць

Фільм Рэжысёр Сцэнарыст(ы) Прадзюсар(ы)
Гісторыя цацак (1995) Джон Ласетэр Джос Уідан, Эндру Стэнтан, Джоэль Коэн, Алек Сокалаў Ральф Гугенхайм, Боні Арнальд
Гісторыя цацак 2 (1999) Эндру Стэнтан, Крыс Уэб Элен Плоткін, Карэн Роберт Джэксан
Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі (2010) Лі Анкрыч Майкл Арнт Дарла Андэрсан
Гісторыя цацак 4 (2019) Джош Кулі Стэфані Фолсам Ёнас Рывера

Гісторыя цацак (1995) правіць

Прэм'ера першага фільма серыі адбылася 22 лістапада 1995 года[10] ў Галівудзе, Каліфорнія. Таксама «Гісторыя цацак» была паказана па-за конкурсам на Берлінскім кінафестывалі ў 1996 годзе. Гэта быў першы поўнаметражны мультфільм, створаны з дапамогай CGI-графікі. Па сюжэце, хлопчыку Эндзі на дзень нараджэння падарылі новую цацку — касманаўта База Лайтэра, які лічыць сябе сапраўдным касманаўтам. Вудзі, цацка-каўбой, прыраўнаваў новага сябра хлопчыка і выкінуў Лайтэра з акна. Пазней, раскаяўшыся ў сваіх дзеяннях, Вудзі вырашыў выратаваць База, які патрапіў у рукі суседа Эндзі, Сіда Філіпса, які забаўляўся разломліваннем цацак. Акрамя таго, Баз выпадкова даведаўся, што ён «усяго толькі цацка», і запаў у дэпрэсію. Вудзі ўдаецца выцягнуць База з дэпрэсіі, разам яны збягаюць ад Сіда і вяртаюцца да Эндзі. Мультфільм стаў фінансава паспяховым, сабраўшы ў сусветным пракаце больш 360 мільёнаў долараў[10][11]. Поспех «Гісторыі цацак», які акупіў выдаткі на вытворчасць у першы ж уік-энд, спрыяў хуткаму ўзняццю коштаў на акцыі студыі Pixar, з 22 да 49 долараў за штуку, што прынесла кампаніі 1,2 мільярда долараў[12].

Гісторыя цацак 2 (1999) правіць

«Гісторыя цацак 2», другая частка франшызы, выйшла ў пракат 24 лістапада 1999 года[13]. Першапачаткова мультфільм не быў прызначаны для паказу ў кінатэатрах, бо гэта быў усяго толькі 60-хвілінны сіквел першай часткі для прамога распаўсюджвання на відэа[14]. Аднак кіраўніцтва Walt Disney Pictures прыняло рашэнне дапрацаваць першапачатковую версію «Гісторыі цацак 2» да паўнавартаснай карціны. Па сюжэце Вудзі апыняецца даволі каштоўнай цацкай, і яго выкрадае дасведчаны ў гэтым чалавек, які збіраецца прадаць Вудзі калекцыянеру ў Японіі. Баз і некалькі іншых цацак адпраўляюцца на дапамогу Вудзі. Разам з ім яны ратуюць дзве іншыя цацкі, якія ў свой час пастаўляліся разам з Вудзі. У сусветным пракаце па касавых зборах другая частка перасягнула свайго папярэдніка, зарабіўшы 480 мільёнаў[15]. У кастрычніку 2009 года першыя дзве часткі серыі выйшлі ў фармаце 3D[16].

Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі (2010) правіць

Трэцяя частка серыі выйшла ў пракат праз адзінаццаць гадоў, 18 чэрвеня 2010 года[17]. Замест Джона Ласетэра рэжысёрам стаў Лі Анкрич, які з'яўляўся выканаўчым прадзюсарам першых двух мультфільмаў. Па сюжэце, Эндзі вырас і з'ехаў у каледж, а яго цацкі выпадкова патрапілі ў дзіцячы сад. Высвятлілася, што дзеці ў гэтым садзе падзяляюцца на дзве групы: тыя, што добра абыходзяцца з цацкамі, і тыя, што абыходзяцца дрэнна. Таксама яны сутыкнуліся з групоўкай цацак, якія спрабавалі рабіць так, каб з імі гулялі толькі добрыя дзеці, а дрэнныя б гулялі з усімі іншымі цацкамі. Цацкі Эндзі вырашаюцца бегчы; у выніку ім удаецца зрынуць лідара групоўкі, застацца ў дзіцячым садзе і знайсці баланс паміж гульнямі з добрымі і дрэннымі дзецьмі. У жніўні 2010 года, праз два месяцы пасля выхаду ў пракат, зборы мультфільма перавысілі даход «Шрэка 2», зрабіўшы яго самым касавым праектам студыі Pixar. Станам на 2012 год, «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» з'яўляецца самым касавым мультфільмам у гісторыі кінематографа[18].

Гісторыя цацак 4 (2019) правіць

Па сюжэце, з таго часу, як Эндзі паступіў у каледж, цацкі пасяліліся ў доме сваёй новай гаспадыні Боні. У свой першы дзень у школе Боні змайстравала сабе з адходаў новую цацку Вілкінс. Гэта паклала пачатак чарадзе падарожжаў з пагонямі, знаёмстваў з новымі цацкамі, сустрэчам з некаторымі са старых сяброў, і нават рамантычнай гісторыі.

Зноскі правіць

  1. Toy Story Reviews(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 11 сакавіка 2009.
  2. Toy Story (1995). Rotten Tomatoes. Праверана 11 сакавіка 2009.
  3. Top 25 Animated Movies of All-Time – Movies Feature at IGN(недаступная спасылка). Movies.ign.com (11 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 8 ліпеня 2011.
  4. Posted Jun 2 2008 4:25 pm. Best Animated Movies (5–1) – The Moviefone Blog(недаступная спасылка). Blog.moviefone.com (2 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана July 8, 2011.
  5. Best Animated Films – Toy Story. Rotten Tomatoes. Праверана 8 ліпеня 2011.
  6. 10 Top 10(недаступная спасылка). AFI. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2012. Праверана 8 ліпеня 2011.
  7. Time Out’s Top 50 Animated Movies of All Time Curated by Terry Gilliam | /Film(недаступная спасылка). Slashfilm.com (7 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 8 ліпеня 2011.
  8. The Movie Blog’s 10 Best Animated Films Of All Time(недаступная спасылка). The Movie Blog. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012. Праверана 8 ліпеня 2011.
  9. Corliss, Richard. Toy Story, 1995 – The 25 All-TIME Best Animated Films(недаступная спасылка). TIME (23 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 8 ліпеня 2011.
  10. а б Toy Story (1995)(недаступная спасылка). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2010.
  11. Schlender, Brent (1995-09-18). "Steve Jobs' Amazing Movie Adventure Disney Is Betting On Computerdom's Ex-Boy Wonder To Deliver This Year's Animated Christmas Blockbuster. Can He Do For Hollywood What He Did For Silicon Valley?". CNN.
  12. Уолтэр Айзексан 2011, с. 168.
  13. Variety: Digital Editions(недаступная спасылка). Variety. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012. Праверана 17 ліпеня 2010.
  14. Toy Story 2 Is Not Your Typical Hollywood Sequel(недаступная спасылка). Animation World Network. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 21 жніўня 2010.
  15. Toy Story 2 (1999)(недаступная спасылка). Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012. Праверана 19 ліпеня 2010.
  16. Richards, Olly (2008-01-24). "Toy Story Movies Going 3D". Empire. Праверана 2009-03-11. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  17. Release dates for Toy Story 3(недаступная спасылка). IMDb. Amazon.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2011. Праверана 3 снежня 2010.
  18. Toy Story 3 reaches $1 billion dollars globally(недаступная спасылка). The Pixar Blog. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 29 жніўня 2010.

Бібліяграфія правіць

Спасылкі правіць