Гіта Уэсекская
Гіта Уэсекская (англ.: Gytha of Wessex; ? — 10 сакавіка 1098, 1107[6]?) — прынцэса англійская, дачка апошняга ўладнага англасаксонскага караля Гаральда II Годвінсана і Элдгіты Лебядзіная шыя.
Гіта Уэсекская | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
каля 1053 |
Смерць | 10 сакавіка 1098 ці 1107 |
Род | Годвін Уэсэкскі[d] |
Бацька | Гаральд II Годвінсан[1][2][3] |
Маці | Эдгіта Лебядзіная шыя[d][3] |
Муж | Уладзімір Манамах[1][2][…] |
Дзеці | Мсціслаў Уладзіміравіч[1][2][3], Яраполк Уладзіміравіч[1], Вячаслаў Уладзіміравіч[1], Ізяслаў Уладзіміравіч, Святаслаў Уладзіміравіч, Euphemia of Kiev[d][5] і Юрый Далгарукі[5] |
Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе (1066) уцякла ў Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, караля дацкага.
У 1074 пабралася шлюбам з рускім кн. Вальдэмарам (Уладзімірам Манамахам). Маці Мсціслава Вялікага, які ў заходніх крыніцах, следам за дзедам па кудзелі, зваўся Гаральдам.
А. В. Назаранка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштаром у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м Крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахаваная ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107[6].
ПродкіПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Гида // Русский биографический словарь — М.: 1916. — Т. 5. — С. 174–175.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 А. Э. Гида Гаральдовна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 633.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Kindred Britain
- ↑ Владимир-Василий Всеволодович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 647–650.
- ↑ 5,0 5,1 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ 6,0 6,1 Пашуто В. Т. Внешняя… C. 135.
ЛітаратураПравіць
- Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях. — М., 2001. ISBN 5-7859-0085-8;
- Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М.: Наука, 1968.