Гі дэ Лузіньян
Гі (Гвіда) дэ Лузіньян (фр.: Guy de Lusignan, пам. 18 ліпеня 1194) — бачная асоба ў гісторыі крыжовых паходаў і дзяржаў крыжакоў, французскі рыцар з дынастыі Лузіньянаў, кароль Іерусаліма, кіраўнік Кіпрскага каралеўства. Каралём Кіпра Гі дэ Лузіньян не быў каранаваны і прыняў кіраванне Кіпрам у маі 1192 (кіраваў да 1194). Сын Гуга VIII дэ Лузіньяна і Бургонь дэ Ранкон.
Гі дэ Лузіньян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Guy de Lusignan | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Балдуін V Іерусалімскі | ||||||
Пераемнік | Ізабела Іерусалімская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ісак Камнін Кіпрскі | ||||||
Пераемнік | Амары II Іерусалімскі | ||||||
Нараджэнне |
1150 ці каля 1129[1] |
||||||
Смерць |
18 ліпеня 1194 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Лузіньяны | ||||||
Бацька | Гуга VIII дэ Лузіньян[d] | ||||||
Маці | Бургонь дэ Ранкон[d] | ||||||
Жонка | Сібіла Іерусалімская[d][2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРод Лузіньянаў паходзіў з французскага графства Пуату. Малады рыцар Гі дэ Лузіньян, прыбыўшы на Святую зямлю, ажаніўся з спадчынніцай іерусалімскага прастола Сібілай, дачкой Амары I. Пасля смерці яе сына ад першага шлюбу, караля Балдуіна V, у 1186 годзе быў абвешчаны каралём Іерусаліма. Аднак пасля смерці Сібілы (у кастрычніку 1190) у сувязі з палацавымі інтрыгамі, кіраўніком Іерусаліма ненадоўга стаў Конрад дэ Манферат (забіты асасінамі), а затым Генрых II Шампанскі.
Востраў Кіпр быў перададзены Гі дэ Лузіньяну вялікім магістрам ордэна тампліераў пры ўмове вяртання 40 тысяч сарацынскіх безантаў, выплачаных як дэпазіт каралю Англіі. Астатнія 60 тысяч (востраў быў у свой час прададзены ордэну тампліераў за 100 тысяч) Гі абавязваецца выплаціць Рычарду I у двухмесяцовы тэрмін. Большую частку з гэтых 60 тысяч Гі атрымаў ад Генрыха Шампанскага ў абмен на прывілей пажыццёвага кіравання Іерусалімскім каралеўствам, а астатнюю суму без вялікіх намагання сабраў менш за месяц у трыпалійскіх купцоў, якія атрымалі наўзамен асаблівыя гандлёвыя прывілеі на востраве Кіпр.
У культуры
правіць- Персанаж Дэкамерона (I, 9)
- У фільме Рыдлі Скота «Царства нябеснае» ролю Гі (які быў прадстаўлены вельмі негатыўным персанажам) выканаў новазеландзец Мартан Чокаш.
Зноскі
- ↑ Guy // Encyclopædia Britannica
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- Гвидо де Лузиньян // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Артыкул Г.Росі. Гі дэ Лузіньян — апошні кароль Іерусаліма
- Фларыё Бустрон. Гі дэ Лузіньян — сеньёр Кіпра (хроніка XVI стагоддзя)