Генрык Ібсен

(Пасля перасылкі з Г. Ібсен)

Генрык Ібсен (нарв.: Henrik Johan Ibsen, 20 сакавіка 1828, Шыен — 23 мая 1906, Хрысціянія (цяпер Осла)) — выдатны нарвежскі драматург.

Генрык Юхан Ібсен
Henrik Johan Ibsen
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Henrik Johan Ibsen[1][2]
Псеўданімы Brynjolf Bjarme[1][2]
Дата нараджэння 20 сакавіка 1828(1828-03-20)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 1906(1906-05-23)[3][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Knud Ibsen[d][1]
Маці Marichen Altenburg[d][1]
Жонка Suzannah Ibsen[d]
Дзеці Sigurd Ibsen[d] і Hans Jacob Henriksen[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 18501906
Кірунак Сімвалізм, Натуралізм
Жанр драма[7] і паэзія[7]
Мова твораў букмал
Дэбют «Катыліна», 1850
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Вялікі крыж ордэна Данеброга
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Подпіс Выява аўтографа
nb.no/forskning/i… (нарв.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Верш Ібсена «Я ветразь свой у свет вялікі…» пераклаў на беларускую мову Уладзімір Жылка[8]. Мікалай Пінігін паставіў у 1984 годзе спектакль «Жанчына з мора» Генрыка Ібсена.

Біяграфія правіць

Генрык нарадзіўся ў сям’і багатага камерсанта і быў старэйшым з пяцярых дзяцей. Калі яму споўнілася восем гадоў, бацька разарыўся. У 1843 годзе Генрык пераехаў у Грымстад, дзе ўладкаваўся памочнікам аптэкара. У гэты перыяд жыцця, з’явіліся першыя вершы Ібсена. Калі яму споўнілася васемнацаць гадоў, Ібсен стаў бацькам пазашлюбнага сына, маці якога была старэйшая за Ібсена і працавала служачай. З сынам Ібсен не падтрымліваў ніякіх кантактаў.

У 1850 годзе Ібсен пераехаў у Хрысціянію (зараз Осла), дзе адбыўся яго першы сцэнічны дэбют у тэатры Хрысціяніі, дзе была пастаўлена яго п’еса «Kjæmpehøien» (Труна Гунаў). Хутка драматург пераехаў у Берген, дзе ў 1851—1857 гг. узначаліў, разам са скрыпачом Оле Булам тэатр «Det Norske Theater». У гэтым тэатры, ён працаваў як памочнік рэжысёра і як драматург. На сцэне Det Norske Theater былі пастаўлены шмат п’есаў Ібсена. У 1857 годзе ён пазнаёміўся з Сюзанай Торэсен, з якой, праз некаторы час, ажаніўся. Хутка, у іх нарадзіўся сын Сігурд.

 
Генрык Ібсен

У 1857 годзе Ібсен зноў перабраўся ў Хрысціянію, дзе атрымаў пасаду кіраўніка тэатру Хрысціяніі «Norske Theater» (які разарыўся ў 1862 годзе). Перыяд 1857—1864 гг. стаў самым цяжкім перыядам у жыцці пісьменніка. Яго незадаволенасць пазіцыяй Нарвегіі, якая не дапамагла Даніі ў вайне з Прусіяй, а таксама фінансавыя цяжкасці сям’і прывялі да таго, што Ібсен вырашыў пакінуць краіну. Атрымаўшы фінансавую дапамогу ад нарвежскага парламента, драматург, разам з сям’ёй, пераехаў на поўдзень. Наступныя 27 гадоў ён жыў у Італіі і Германіі.

Менавіта ў Італіі адбыўся літаратурны пералом у творчасці Ібсена. Там была напісаны п’есы «Brand» і «Peera Gynta». У 1868 годзе Ібсен пераехаў у Манака, а праз некалькі год, у 1875 годзе, у Дрэздэн. Там так сама былі створаны лепшыя творы Ібсена, такія як «Nora», «Дзікая качка» і «Hedda Gabler». У 1879 годзе Ібсен вярнуўся ў Нарвегію, ўжо як вядомы драматург. Яго п’есы пачалі ставіць у тэатрах усёй Еўропы, а праблемы, якія ўздымаў Ібсен, выклікалі бурныя дэбаты ў нарвежскага грамадства. Апошнія гады жыцця Ібсен правёў у Хрысціяніі, дзе стаў адным з самых знакамітых жыхароў.

Творчасць правіць

Першыя творы Ібсена з’явіліся ў 1850 годзе, калі ён напісаў вершы і драму са старажытнарымскай гісторыі «Catilina», матывы якой адлюстроўваюць рэвалюцыйныя падзеі ў Еўропе таго часу. Драма выйшла пад псеўданімам і поспеху не атрымала.

Бергенскі перыяд жыцця пісьменніка супадае з захапленнем палітычным нацыяналізмам і скандынаўскім фальклорам. У гэты час з’явіліся «сярэднявечныя» п’есы «Fru Inger til Østeraad» (1854 г.), «Gildet paa Solhoug» (1855—1856 г.г.), якія праславілі яго, «Olaf Liljekrans» (1856 г.), «Hærmændene paa Helgeland» (1857 г.) У 1862 годзе Ібсен напісаў твор «Камедыя кахання», у якой адлюстравана сатырычная карціна мяшчанска-чыноўнікага жыцця Нарвегіі. У драме «Барацьба за прастол» (1864 г.), пісьменнік паказаў перамогу героя, які выконваў прагрэсіўную гістарычную місію. У 1860 — пачатку 1870-х гг., Ібсен чакае руйнавання старога свету і ў драме пра Юліана Адрачэнца «Кесар і галілеянін» (1873 г.), ён сцвярджае будучую ўзаемасувязь духоўнага і цялеснага пачаткаў у чалавеку.

Адной з самых папулярных п’ес Ібсена стала п’еса «Лялечны дом» (Et Dukkehjem, 1879 г.), якая выкрывае мяшчанскі сямейны лад жыцця.

Першая драма, напісаная Ібсенам пасля «Лялечнага дома» — «Прывіды» (Gengangere, 1881 г.), выкарыстоўвае матывы «Бранда»: рэлігія і ідэалізм, але крытыкі выкрываюць значны ўплыў французскага натуралізму.

У позніх творах пісьменніка ўскладняецца падтэкст, узрастае тонкасць псіхалагічнага малюнка. Тэма «моцнага чалавека» высоўваецца на першы план. Ібсен становіцца бязлітасным да сваіх герояў. Прыкладам могуць быць п’есы — «Будаўнік Сольнес» (Bygmester Solness, 1892 г.), «Юн Габрыэль Боркман» (John Gabriel Borkman, 1896 г.).

Зноскі

  1. а б в г д е ё Henrik Ibsens skrifter Праверана 23 кастрычніка 2023.
  2. а б IbsenStage Праверана 23 кастрычніка 2023.
  3. а б в г Haave J. Familien IbsenTelemark Museum, 2017. — ISBN 978-82-8305-045-5
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. http://www.begravdeioslo.no/maler/grav/grave_id/12289 Праверана 27 кастрычніка 2017.
  6. Internet Movie Database — 1990.
  7. а б The Virtual Ibsen Centre Праверана 15 снежня 2023.
  8. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі правіць