Генадзь Іванавіч Чырван

(Пасля перасылкі з Г. І. Чырван)

Генадзь Іванавіч Чы́рван (нар. 2 студзеня 1945, ст. Пішчалкіна, Санкоўскі раён, Калінінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Генадзь Іванавіч Чырван
Дата нараджэння 2 студзеня 1945(1945-01-02) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1964 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у ДПІ лёгкай прамысловасці, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце[1]. Заснаваў «Творчую майстэрню архітэктара Чырвана Г. І.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражываў у Мінску[1].

Творчасць правіць

 
Успенская царква ў Бяларучах
 
Раства-Багародзіцкая царква ў Старым Сяле

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя камвольнага камбіната (1975), комплекс НВА «Гранат» (1979)[1], прыхадскі будынак і Успенская царква ў Бяларучах, Дабравешчанская царква ў Лясным, царква ў імя святога Дзімітрыя Растоўскага з брамай у Міханавічах, Царква ў гонар Раства Хрыстава ў Наваселлі, Раства-Багародзіцкая царква ў Старым Сяле, Свята-Пакроўская царква ў Чачкаве[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны сярэбраным (1964) і бронзавым (1986) медалямі ВДНГ БССР[1].

Сям’я правіць

Меў дачку Выкторыю (у замужжы Чугай), таксама архітэктара[3].

Зноскі

  1. а б в г Чирвон Геннадий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Aрхитектор: Чирвон Геннадий Иванович
  3. ПРОЕКТ ЧАСТНОГО ДОМА. СОВЕТЫ АРХИТЕКТОРА Архівавана 8 жніўня 2020.

Літаратура правіць