Генадзь Пятровіч Баданаў
Генадзь Пятровіч Баданаў (16 (29) лістапада 1911, с. Тубанаеўка, Спаскі раён , Горкаўская вобласць — 5 лютага 1977) — савецкі архітэктар[1].
Генадзь Пятровіч Баданаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1977 (65 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1940 годзе. У 1946—1950 гг. працаваў у інстытуце Белдзяржпраект[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.
Праца ў БССР
правіцьАдзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым[2]), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста цераз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску[1].
Праца ў іншых краінах
правіцьУ Маскве ўзведзены 10-павярховы жылы дом па вуліцы Аўтазаводскай (1950—1954); распрацаваны: праект дэталёвай планіроўкі забудовы эксперыментальнага жылога раёна Трапарова (1957—1960), серыя тыпавых праектаў 9—12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў (1971)[2]. Аўтар праектаў жылых дамоў з сілікатабятонных блокаў для калгаснага будаўніцтва ў Калінінскай вобласці (1957—1960), праекта дэталёвай планіроўкі забудовы цэнтральнай часткі Улан-Батара (МНР, 1957—1961)[2].
Узнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Баданов Геннадий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с.
- ↑ а б в БАДАНОВ Геннадий Петрович Архівавана 7 жніўня 2013. (руск.)
Літаратура
правіць- Баданов Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Некаторыя работы архітэктара Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)