Генадзь Васілевіч Буралкін

(Пасля перасылкі з Г. В. Буралкін)

Гена́дзь Васілевіч Бура́лкін (12 лютага 1942, Ленінагорск, Казахская ССР — 2 студзеня 2024, Мінск) — беларускі скульптар і графік.

Генадзь Васілевіч Буралкін
Дата нараджэння 12 лютага 1942(1942-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 2024(2024-01-02) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[2]. Вучыўся ў А. Анікейчыка, А. Бембеля, Г. Мурамцава, А. Арцімовіча[3].

У 1976—1990 гадах скульптар Гродзенскага мастацкага камбіната[4]. З 1976 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках.

З 1980 года — член Беларускага саюза мастакоў[2], у 1990—2001 гадах — яго старшыня[4]. Жыў і працаваў у Мінску[2].

Памёр 2 студзеня 2024 года [5].

Творчасць правіць

 
Помнік у гонар 850-годдзя Гродна
 
Помнік шахцёрам-першапраходцам

Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры[2], а таксама станковай графіцы[3]. Асноўныя тэмы ўзятыя з народнага жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нацыянальнымі паданнямі[6]. Яго творы адрозніваюцца манументальнасцю, арганічным спалучэннем абагульненых і рэалістычных дэталяў, вытанчанасцю формаў, глыбокім філасофскім асэнсаваннем гістарычных падзей[4][6].

Асноўныя творы: манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), мемарыяльны помнік «Георгій Пераможца» ў Бабруйску (1999), мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе ў Мінску (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Аляксандрам Чадовічам, Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба)[7][8], мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам у Гродне (2004), скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, А. Фінскім)[9].

Аўтар станковых кампазіцый «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я), «Памяці В. Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П. Пікаса» (1996), «Скачок» (1998—2000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (2001—2002), «Абліччы камянёў» (2002), «Лель» (2003).

Выканаў графічныя серыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Кулалу», «Раніца» (усё 1995), «Усяночная» (2002), «Святло і цені»[3][10] і інш.

Прымаў удзел у мастацкім аздабленні інтэр’ераў драматычнага тэатра (у сааўтарстве) і Дома грамадзянскіх абрадаў у Гродне (1970-я)[4][6].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), Мастацкім музеі г. Флагштафа ў штаце Паўночная Караліна (ЗША) і інш., у прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі[2].

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. https://bel.sputnik.by/20240104/skulptar-z-dushoy-paeta-pamyats-genadzya-buralkna-1082578568.html
  2. а б в г д Буралкін Генадзь Васільевіч - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 4 студзеня 2024.
  3. а б в Крэпак (Беларускі саюз мастакоў) 1998.
  4. а б в г Буралкин Геннадий Васильевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т.Т. 1. / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2005. — 1038 с. ISBN 985-11-0342-X
  5. Паведамленне Беларускага саюза мастакоў
  6. а б в Буралкін Генадзь Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  7. Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
  8. Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге (руск.). БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
  9. С них лепили статуи для Большого. РЭСПУБЛIКА. № 92 (4758) Суббота, 23 мая 2009 г.(недаступная спасылка)
  10. Паведамленне Беларускага саюза мастакоў
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць