Ганна Уладзіміраўна Крофта

(Пасля перасылкі з Г. Крофта)

Га́нна Уладзіміраўна Крофта (у дзявоцтве Аўчы́ннікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гродна) — беларуская паэтка і перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.

Ганна Уладзіміраўна Крофта
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1986(1986-10-20) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 года ў Гродне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, вучылася ў аспірантуры гэтага ж універсітэта. У 2014 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[1].

Творчасць правіць

Аўтар публікацый у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газеце «Наша Ніва», калектыўных зборніках.

У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песню Лэслі Найфа «Людзі на балоце».

Бібліяграфія правіць

  • 2011 — «Ад зачыненай брамы», зборнік паэзіі

Узнагароды правіць

У 2005 годзе стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2]

Зноскі

Спасылкі правіць