Ганна Паўлаўна Рыжкова

беларуская артыстка эстрады
(Пасля перасылкі з Г. П. Рыжкова)

Ганна Паўлаўна Рыжкова (29 жніўня 1925, вёска Войлева, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 21 красавіка 1993) — беларуская артыстка эстрады. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1970).

Ганна Паўлаўна Рыжкова
Дата нараджэння 29 жніўня 1925(1925-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1993(1993-04-21) (67 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія эстрадны артыст
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Займалася ў 1938—1941 гадах Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы (педагог Е. Міровіч) у Мінску. У 1945—1948 гадах працавала ў тэатры імя Якуба Коласа. У 1948—1961 гадах метадыст Віцебскага абласнога Дома народнай творчасці. У 1961—1993 гадах артыстка размоўнага жанру Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Творчасць правіць

Шырока прапагандавала беларускую паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары былі эстрадна-паэтычныя спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу), творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Танка, П. Панчанкі, Э. Агняцвет, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Е. Лось, П. Макаля, Н. Тулупавай і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Рыжкова Ганна Паўлаўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 310.
  • Рыжкова Ганна Паўлаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 552
  • Міхалевіч Л. У. Рыжкова Ганна Паўлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рыжко́ва Ганна Паўлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 632. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць