Глеб Паўлавіч Глебаў

беларускі акцёр тэатра і кіно
(Пасля перасылкі з Г. П. Сарокін)

Глеб Глебаў, сапр.: Глеб Паўлавіч Сарокін (11 мая 1899, Вазнэсэнск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 3 сакавіка 1967) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР (1940)[3].

Глеб Глебаў
Імя пры нараджэнні Глеб Паўлавіч Сарокін
Дата нараджэння 29 красавіка (11 мая) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1967(1967-03-03)[2] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
Дзеці Вольга Глебаўна Глебава[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, палітык
Псеўданімы Глебаў
Тэатр БелАДТ імя Я. Купалы
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1940 Ордэн Леніна  — 1955 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1944 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1948
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Народны артыст СССР— 1948 Сталінская прэмія — 1941 Сталінская прэмія — 1948
IMDb ID 0322378
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Беларусі 29 красавіка (11 мая1899 года ў Вазнясенску (цяпер Мікалаеўскай вобласці Украіны) (па іншых крыніцах — у Васкрасенску Маскоўскай губерні) у сям’і чыгуначнага служачага.

У 1920 годзе скончыў Бендэрскую мужчынскую гімназію. У 19201921 гадах вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце.

У 19211923 гадах — артыст Адэскага калектыву рускай драмы (цяпер Адэскі акадэмічны рускі драматычны тэатр  (руск.)), у 19241925 гадах — артыст Мікалаеўскага тэатра рускай драмы (цяпер Мікалаеўскі акадэмічны мастацкі рускі драматычны тэатр  (руск.)), у 19251926 гадах — артыст Вазнясенскага рускага драматычнага тэатра.

 
Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатру Г. П. Глебава, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага. 1959

З 1926 года — акцёр 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы[3], (у 19411947 гадах — мастацкі кіраўнік).

У 1943 годзе ўзначальваў франтавую брыгаду тэатра[3].

Працаваў на радыё.

Дэпутат ВС СССР 6 склікання (19621966).

Г. Глебаў памёр 3 сакавіка 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць правіць

Выбітны майстар камедыі. Высокае майстэрства пераўвасаблення, народнасць, якрасць знешняга малюнка ролі, пластычнасць, выразнасць, глыбокае пранікненне ў сутнасць характараў уласцівы яго творчасці[3].

Творчасць акцёра характарызавалася глыбокай псіхалагічнай глыбінёй, натуральнасцю, тонкім гумарам. Вызначаўся ў камедыйных ролях (Пустарэвіч ў «Паўлінцы» Я. Купалы, Туляга ў «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы[3]).

Глеб Глебаў стварыў высокамастацкія класічныя вобразы: Чугуноў, Маргарытаў, Мамаеў («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца даволі прастаты» А. Астроўскага), Гарпагон («Скупым  (руск.)» Мальера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў  (англ.)» Р. Б. Шэрыдана).

Здымаўся ў кіно, выступаў як акцёр на радыё[3].

Театральные працы правіць

 
Г. П. Глебаў у ролі Тулягі ў спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы. 1939. Грым Глебава пры ўдзеле Р. Волкава

Фільмаграфія правіць

Узнагароды і прэміі правіць

 
Сярэбраная манета Нацыянальнага банка Беларусі

Зноскі правіць

  1. а б Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б в г д е Глебов Глеб Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 150. — 737 с.
  4. Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
  5. Дзяржаўная прэмія СССР 1948 года

Літаратура правіць

  • Дуніна С., Г. П. Глебов. — М.; Л., 1949
  • Стэльмах У. М., Народны артыст СССР Г. П. Глебаў. — Мн., 1954
  • Красінскі А. В., Беларускія акцёры ў кіно. — Мн., 1973

Спасылкі правіць