Галія Ахметаўна Фатыхава

(Пасля перасылкі з Г. Фатыхава)

Галія Ахметаўна Фатыхава (10 чэрвеня 1946, в. Ігрушка, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі філолаг, мастацтвазнавец.

Галія Ахметаўна Фатыхава
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1946(1946-06-10) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец, філолаг, энцыклапедыст
Месца працы
Альма-матар
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 1972 годзе БДУ. У 1964—1965 гадах працавала выкладчыцай нямецкай мовы і геаграфіі Гумнаўскай школы, у 1965—1968 гадах загадчыцай сектара ўліку камітэта камсамола завода імя Дзяржынскага. З 1969 года навуковы рэдактар, з 1997 года намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі». З 2003 начальнік упраўлення выдавецкіх работ Навучальна-даследчага РУП інтэлектуальнай уласнасці «РУПІУ». Галоўны рэдактар выдавецтва «Энцыклапедыкс» з 2005 года.

Член Саюза мастакоў Беларусі і Саюза журналістаў Беларусі.

Пражывае ў Мінску па вул. Мірашнічэнкі, 17-46.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар шматлікіх навуковых прац у т.л. артыкулаў для 5-і томнай энцыклапедыі «Літаратура і мастацтва Беларусі», 18-і томнай Беларускай энцыклапедыі, 6-і томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», однотомной энцыклапедыі «Беларусь», энцыклапедыі «Беларускі Саюз мастакоў» (напісала больш за 300 біяграфій мастакоў), 80-і томнай нямецкай энцыклапедыі «Мастакі ўсіх часоў і народаў»; артыкулаў па выяўленчым мастацтве для Узбекскай, Казахскай, Румынскай, Французскай энцыклапедый. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі», «Кароткай энцыклапедыі» (Беларуская ССР у 5-і тамах), 5-і томнай «Энцыклапедыі прыроды Беларусі», «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», 6-і томнай энцыклапедыі «Пісьменнікі Беларусі», «Ф. Скарына і яго час», «Жывапіс барока Беларусі» і інш.

Пры яе непасрэдным удзеле выдадзены кнігі Э. Скобелева «Узелки на память» (Вузельчыкі на памяць), Н. Ф. Высоцкай «Скульптура и резьба Беларуси» (Скульптура і разьба Беларусі), В. П. Кіселя «Памятники всемирного наследия» (Помнікі сусветнай спадчыны), Г. Я. Адамовіч «З крыніц сусветнай літаратуры» і інш.

Аўтар больш як 18 манаграфій у т.л. «Генрых Бржазоўскі», «Май Данцыг», «Іван Рэй», «Марыя Ісаёнак», «Уладзімір Маскоўскіх» (2 выданні), «Б.Аракчэеў», «Мікалай Валынец», «Віктар Барабанцаў», «Алена Бархаткова», «Уладзімір Уродніч», «Тамара Матвіенка», «Сяргей Давыдовіч», «Яўген Ражкоў», «Яўген Ждан» і інш.

З 1980 апублікавала ў рэспубліканскім перыядычным друку звыш 100 нарысаў і эсэ, прысвечаных творчасці беларускіх мастакоў. Выступае на радыё і тэлебачанні, у праграме «Партрэт у інтэр’еры» і «Hommo esse» паказаны фільмы пра яе дзейнасць.

УзнагародыПравіць

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000), узнагароджана медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2000).

СпасылкіПравіць