Галіна Фёдараўна Пальчэўская

(Пасля перасылкі з Г. Ф. Пальчэўская)

Галіна Фёдараўна Пальчэўская (нар. 28 мая 1946, г. Благавешчанск, Амурская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар. Жонка спецыяліста ў галіне педагогікі Барыса Пальчэўскага.

Галіна Фёдараўна Пальчэўская
Дата нараджэння 28 мая 1946(1946-05-28) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1968 годзе БПІ, а таксама факультэт грамадскіх прафесій, аддзяленне фотажурналістыкі (1967). У 1974 годзе павялічвала кваліфікацыю па горадабудаўніцтве з адрывам ад вытворчасці пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце.

У 19681970 гадах архітэктар Інстытута «Белдзяржпраект», у 19701984 гадах старэйшы архітэктар УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва». У 19841988 гадах мастак дзіцячага аздараўленчага цэнтра імя лётчыка-касманаўта Г. С. Цітова ў Крыме. З 1988 года зноў у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», вядучы архітэктар, загадчык групы архітэктараў АПМ, галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года, пасля Беларускага саюза архітэктараў.

Дзейнасць правіць

Аўтар больш як 30 буйных горадабудаўнічых праектаў дэталёвага і агульнага планавання малых сярэдніх і вялікіх гарадоў Беларусі, у т.л. Полацка, Наваполацка, Маладзечна, Баранавічаў, Лепеля, Дзяржынска і інш. Дэталёвыя планы (аўтарскія працы): цэнтраў г. Наваполацка (1970); г. Лагойска (1980); г.п. Ушачы (1990); парку культуры і адпачынку ў г. Наваполацку (1974); алеі Дружбы Савецка-польскай баявой садружнасці Горкі — Леніна (1975); раёна «Вымяральнік» у г. Наваполацку (1989); раёна «Ноўка» ў г. Полацку (1989); раёна індывідуальнага будаўніцтва, (1984) і паўночна—ўсходняга раёна (1992) у г. Маладзечна; дэталёвы план цэнтральнай часткі і водна — зялёнага дыяметра г. Оршы (1982, у сааўтарстве); дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Полацка з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны (2007); дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Маладзечна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы (2009); дэталёвы план жылога раёна «Паўночны» ў г. Баранавічы I і II этапы (2011, 2013).

Кіравала праектамі генеральных планаў г. Глыбокае (2011), г. Наваполацка (2011), г. Ваўкавыска (2012), г. Фаніпаля (2012); дэталёвага плана Свабоднай эканамічнай зоны «Мінск», участак № 10, раён «Фаніпаль» (2012).

Асноўныя аўтарскія працы, рэалізаваныя ў будаўніцтве: рэканструкцыя Дзіцячага аздараўленчага цэнтра імя лётчыка-касманаўта імя Г. С. Цітова ў Крыме (1984—2000): набярэжная (1987), вогнішчавая плошча (1988), бронзавы бюст лётчыка-касманаўта Г. С. Цітова (1988, скульптар П. Ф. Маўчун[ru]), амфітэатр для правядзення дзіцячых свят (1995), клуб (1997), малыя формы, штучны рэльеф, сцэнаграфія, дэкарацыі, касцюмы (1984—2000). Аўтар метадычных рэкамендацый па арганізацыі і правядзенні дзіцячых пазнавальных свят.

Дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Маладзечна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы (2009) лёг у аснову распрацовак для правядзення фестывалю «Дажынкі-2011 Маладзечна».

Удзельніца юбілейных выставак клуба «Батык» у Мінск з 2003 года, выстаўкі «Батык Блюз» у Доме ўрада (2004); выстаўкі клуба «Батык» Алы Свірыдзенка ў Пасольстве Беларусі ў Літве (2004); выставак «Дызайн-біржа» у НВЦ БелЭкспа ў Мінску. Каардынатар архітэктурна ландшафтнага трэнду праекта Міжнароднага цэнтра эксперыментальнай археалогіі і інавацыйнай педагогікі «Кара-Табэ» ў Крыме (з 2001 — грамадская дзейнасць).

Узнагароды правіць

Дыпламант Беларускага рэспубліканскага конкурсу кніжнай графікі (1982). Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2006), Граматай Беларускага Саюза архітэктараў (2010).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пальчевская Галина Федоровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Пальчевская Галина Федоровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)