Генадзь Яфімавіч Булдаў

(Пасля перасылкі з Г. Я. Булдаў)

Генадзь Яфімавіч Булдаў (нар. 3 мая 1928, г. Асіповічы, БССР) — беларускі архітэктар.

Генадзь Яфімавіч Булдаў
Дата нараджэння 3 мая 1928(1928-05-03) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1969 года — кіраўнік майстэрні ў Мінскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1972 года — БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1982 года — начальнік аддзела, з 1985 года — галоўны спецыяліст аддзела ў Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года (Мінск).

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Светлагорска (1961, 1975), Маладзечна (1964, 1980), ПолацкаНаваполацка (1972, сярэбраны медаль ВДНГ СССР), ПДП жылых раёнаў Цэнтральнага ў Брэсце, Задняпроўскага ў Магілёве, Заходняга ў Маладзечне, Паўночнага ў Пінску, Светлагорску, праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Талбухіна ў Мінску (1958—1960), № 3 у Светлагорску (1962), у Заходнім раёне Маладзечна (1968), праекты планіроўкі і азелянення ўчастку БССР у Парку саюзных рэспублік ва Ульянаўску (1970)[1], карэктоўка генплана г. Пінска з развіццём яго на процілеглым беразе р. Піны (1974; сааўтары Х. Хасьянаў, Л. Каўчынскі)[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1961) за праект 1-й чаргі будаўніцтва ў Мінску, 2-я -прэмія (1968) за эскіз-ідэю планіроўкі і забудовы цэнтральнай часткі Мінска на Усесаюзным конкурсе.

Зноскі

  1. Архітэктары Савецкай Беларусі 1991.
  2. Хасьянов Харис Абдрахманович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура правіць