Свята-Дабравешчанская грэчаская царква (Растоў-на-Доне)

Грэчаская царква ў гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыігрэчаскі праваслаўны храм, пабудаваны ў 1909 годзе ў Растове-на-Доне. У савецкі час храм быў знесены, а на яго падмурку пабудавалі Тэатр лялек[1]. Новая грэчаская Дабравешчанская царква была канчаткова збудавана ў 2014 годзе[2].

Храм
Дабравешчанская грэчаская царква
руск.: Церковь Благовещения Пресвятой Девы Марии
Храм у 1910 годзе
Храм у 1910 годзе
47°13′32,89″ пн. ш. 39°43′41,46″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Растоў-на-Доне
Канфесія Руская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль Неакласіцызм
Архітэктар І. П. Злобін
Дата заснавання 1909
Будаўніцтва 19071909 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Грэчаская Дабравешчанская царква была пабудавана ў Растове-на-Доне ў пачатку XX стагоддзя[1]. Храм размяшчаўся ў Ткачоўскім завулку (цяпер Універсітэцкі) у яго скрыжавання з Мала-Садовай вуліцай (цяпер вуліца Суворава) на тэрыторыі, што належала «Элінскаму дабрачыннаму таварыству». Сродкі на будаўніцтва храма ахвяравалі грэкі, якія жылі ў горадзе[3]. Найболей значнае ахвяраванне зрабіў уладальнік тытунёвай фабрыкі Ахілес Асланідзі[4]. Храм быў закладзены ў 1907 годзе[5], і ў 1909 годзе будаўніцтва было завершана[1].

Аўтарам праекта храма быў архітэктар І. П. Злобін. Будаўніцтва ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам гарадскога архітэктара Г. Н. Васільева. Унутраныя роспісы храма выканаў мастак Е. Г. Чарапахін. Храм быў пабудаваны ў стылі неакласіцызму. Яго памеры складалі 19×10 сажняў (40,5×21 м). Над галоўным уваходам з чатырохкалонным порцікам узвышалася дваццацімятровая двух'ярусная званіца. Пры храме дзеяла бібліятэка з кнігамі на грэчаскай мове[1]. У 1913—1914 гадах пробашчам храма быў святар Парысіс Сава[6].

У 1930-х гадах храм быў зачынены і прыстасаваны пад дзіцячую тэхнічную станцыю[7]. Падчас нямецкай акупацыі Растова храм ізноў адкрылі. 6 лістапада 1942 года каля Дабравешчанскай царквы праходзіў агляд-парад румынскіх войскаў, прысвечаны дню нараджэння румынскага караля Міхая I. На мерапрыемстве былі нямецкія афіцэры. Парад завяршыўся ўрачыстым набажэнствам у Дабравешчанскай царкве[1].

У 1959 годзе храм зачынілі канчаткова. Будынак быў перададзена суседняй школе школы № 7. У былой царкве размясцілася спартзала і навучальна-вытворчыя майстэрні[7]. На момант ліквідацыі храм быў адным з найбуйнейшых у горадзе, у будныя дні на службу прыходзіла па 30 чалавек, па нядзелях жа ён быў цалкам запоўнены людзьмі, што выклікала раздражненне ўлад, што праводзілі антыцаркоўную палітыку. Яшчэ раней царква была абнесена трохмятровым плотам, але гэта мера не прывяла да скарачэння ліку вернікаў[8]. У 1964 годзе храм быў знесены, а на яго падмурку пабудавалі Тэатр лялек (Універсітэцкі завулак, 46)[1]. Пры гэтым былі часткова захаваны старыя царкоўныя сцены[5].

Новы храм правіць

 
Храм Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы.
 
Будынак Тэатра лялек.

Пасля перабудовы ў Растове стала абмяркоўвацца пытанне пра магчымае аднаўленне Дабравешчанскай царквы і перанос Тэатра лялек у іншае месца. Аднак гэта ідэя не знайшла вялікай падтрымкі, і тады было вырашана ўзвесці непадалёк новы храм[9]. У 2003 годзе для будаўніцтва храма была вылучаная зямельная дзяльніца плошчай 0,2099 га па адрасе Кіраўскі праспект, 57[3]. Спачатку храм хацелі ўзнавіць па выточным праекце[9]. Пазней было вырашана пабудаваць зусім новы храм у неавізантыйскім стылі. Аўтарам праекта храма стаў архітэктар Г. А. Шаўчэнка[3].

Урачыстая закладка храма адбылася 22 верасня 2007 года[3]. У 2012 годзе побач з будаўніцтвам з'явілася невялікая часовая царква, у якой праводзіліся набажэнствы да сканчэння будаўніцтва[10].

У краязнаўчым музеі Растоўскай вобласці захавалася закладная дошка першага храма з надпісам, што ў жніўні 1907 года быў «закладзены камень у імя царквы Дабравешчання». Гэту закладную дошку планавалася перадаць новаму храму пасля адкрыцця[5].

У студзені 2014 былі завершаны асноўныя будаўнічыя працы. Царква абзавялася дахам, была ажыццёўлена гранітная абкладка цокаля[2].

Скандал з пераносам Тэатра лялек правіць

На будынак былой царквы, цяпер заняты Лялечным тэатрам, цягам некалькіх гадоў прэтэндавала РПЦ, спасылаючыся на Федэральны Закон «Пра перадачу рэлігійным арганізацыям маёмасці рэлігійнага прызначэння». Гэтыя дамаганні, якія былі задаволены, выклікалі ў мясцовай грамадскасці негатыўную рэакцыю[11][12]. У адказ на крытыку прадстаўніцтва Растоўскай епархіі заявіла, што тэатр па-ранейшаму будзе знаходзіцца ў сваім будынку датуль, пакуль не будзе вырашанае пытанне пра яго пераезд у іншы годны і функцыянальны будынак[8].

Зноскі

  1. а б в г д е Малаховский Е. И. Храмы и культовые сооружения Ростова-на-Дону. — Ростов-на-Дону: Издательство «NB», 2006. — С. 72—73. — ISBN 5-98155-014-7.
  2. а б Благовещенский греческий храм | Центральное благочиние г. Ростова-на-Дону(недаступная спасылка). cbrostov.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017.
  3. а б в г Благовещенский греческий храм г. Ростова-на-Дону. rostoveparhia.ru. Праверана 30 жніўня 2013.
  4. Храм Благовещения Пресвятой Богородицы(недаступная спасылка). greeks-on-don.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2013. Праверана 30 жніўня 2013.
  5. а б в Ростов-на-Дону. Возле Донской публичной библиотеке будет построена греческая православная церковь(недаступная спасылка). Новая газета (14 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2014. Праверана 30 жніўня 2013.
  6. «Православие в душе»(недаступная спасылка). rostovgreek.ru. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2013. Праверана 30 жніўня 2013.
  7. а б Греческая Благовещенская церковь(недаступная спасылка). rostov.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 30 жніўня 2013.
  8. а б "В Ростовской-на-Дону епархии прокомментировали ситуацию вокруг здания Благовещенской церкви, где ныне находится театр кукол". Православие.RU. Праверана 2017-01-12.
  9. а б В Ростове-на-Дону будет воссоздана греческая церковь. pravoslavie.ru. Праверана 30 жніўня 2013.
  10. Греческая диаспора Дона(недаступная спасылка). nnao.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2017. Праверана 30 жніўня 2013.
  11. leon_rumata. КАК ЦЕРКОВЬ у детей ТЕАТР ОТБИРАЕТ. Время собирать камни... (17 сакавіка 2016). Праверана 12 студзеня 2017.
  12. "В Ростове Церковь всё-таки хочет забрать Театр кукол, шансов у театра нет". Большой Ростов [руская]. Праверана 2017-01-12.