Дабраселецкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Дабрасе́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цяглевічы.

Дабраселецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цяглевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 688
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дабрасельцы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе Зэльвенскага раёна. У ліпені 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цяглевічы. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Славаціцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Славацічы, вёскі Авечыцы, Запруддзе, Зенькаўцы, Манцякі, Мелехавічы, Паўлавічы, Пічукі, Хамічы, Церахавічы, Яруцічы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 688 чалавек[2], з іх 92,0 % — беларусы, 7,3 % — палякі[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.