Дабрынскі сельсавет (Ельскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дабры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дабрынь.

Дабрынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабрынь
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2012) 1 283
Плошча 198 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анзельмаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анзельмаўка. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Анзельмаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет. У 1929 годзе вёска Анзельмаўка атрымала назву Роза Люксембург, сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. У 1937 годзе Роза-Люксембургскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьміцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Славечна[1]. У 1969 годзе сельсавет перайменаваны ў Славечанскі сельсавет. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Роза Люксмебург, сельсавету вернута назва — Розалюксембургскі сельсавет. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Млыноцкага сельсавета былі перададзены вёскі Дабрынь, Данілаўка і пасёлак Дабрынскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дабрынь, а сельсавет перайменаваны ў Дабрынскі[2]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Млыноцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск)[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1307 чалавек[4], з іх 95,3 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць