Давар Шукер (харв.: Davor Šuker; нар. 1 студзеня 1968, Осіек) — былы югаслаўскі і харвацкі футбаліст, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1998 года.

Футбол
Давар Шукер
Агульная інфармацыя
Мянушка Шукермен
Нарадзіўся 1 студзеня 1968(1968-01-01)[1][2][…] (56 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1984 Сцяг Югаславіі Осіек
Клубная кар’ера[* 1]
1984—1989 Сцяг Югаславіі Осіек 91 (40)
1989—1991 Сцяг Югаславіі Дынама (Заграб) 60 (34)
1991—1996 Сцяг Іспаніі Севілья 153 (76)
1996—1999 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 86 (38)
1999—2000 Сцяг Англіі Арсенал 39 (11)
2000—2001 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 11 (2)
2001—2003 Сцяг Германіі Мюнхен 1860 25 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
1987 Сцяг Югаславіі Югаславія (да 20) 6 (6)
1988 Сцяг Югаславіі Югаславія (алімп.) 2 (0)
1991 Сцяг Югаславіі Югаславія 2 (1)
1990—2002 Сцяг Харватыі Харватыя 69 (45)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Францыя 1998
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаў гуляць з 1985 года ў сябе на радзіме ў клубе «Осіек», затым перабраўся ў самы тытулаваны клуб Харватыі — заграбскае «Дынама». З 1991 па 1996 год гуляў у іспанскай «Севільі», за якую ў 151 матчы забіў 76 мячоў. У складзе мадрыдскага «Рэала» Шукер выйграваў Лігу чэмпіёнаў 1998 года і чэмпіянат Іспаніі 1997 года. Наступныя два гады ён выступаў у Англіі за «Арсенал» і «Вест Хэм». Завяршыў сваю кар’еру Шукер у 2003 годзе, гуляючы ў Германіі ў клубе «Мюнхен 1860».

За зборную Харватыі Шукер правёў 69 матчаў і забіў 45 мячоў. У складзе зборнай Югаславіі ўдзельнічаў на Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года. Удзельнік двух чэмпіянатах свету 1998 і 2002, удзельнік Еўра-1996, дзе гуляў пад 9 нумарам. На мундыяле 1998 Шукер з шасцю мячамі стаў найлепшым снайперам чэмпіянату.

Зноскі

  1. Davor Suker // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Davor Šuker // FBref.com