Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Давы́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Загор’е.

Давыдаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Загор’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Віктар Харытонавіч Траццякоў
Насельніцтва (2018) 1 642
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247406
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Давыдаўскае нафтавае радовішча

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі) сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слабада Давыдаўка. 24 верасня 1926 года вёска Слабада Давыдаўка перайменавана ў Давыдаўку, а сельсавет — у Давыдаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Парыцкім раёне БССР. 3 лістапада 1934 года сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Шацілкаўскага сельсавета Парыцкага раёна перададзена вёска Жэрдзь[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Палессе, вёскі Віша, Мехаўшчына, Мыслаў Рог і Уюнішчы)[2]. У 2011 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Загор’е. 12 лістапада 2013 года ў склад новаўтворанага Сасноваборскага сельсавета перададзена вёска Узнаж[3].

ГеаграфіяПравіць

  • Агульная плошча: 332,8 км².
  • Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р31 · Н5009 · Н5011 · Н5026 · Н5027 · Н5030
  • Рэкі: Іпа.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Давыдаўскае нафтавае радовішча, частка Рэчыцка-Вішанскай зоны ўзняццяў Прыпяцкага прагіну.

КліматПравіць

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +6 °C — +7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 550—600 мм. Пераважныя вятры — заходнія.

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1454 чалавекі[4], з іх 94,9 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5].

Памятныя мясціныПравіць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 10 снежня 2020.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.