Давыд

цар ізраільска-іўдзейскі
(Пасля перасылкі з Давыд, цар іўдзейскі)

Давы́д (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Давыд
іўр.: דָּוִד
5201-king-david-in-prayer-pieter-de-grebber.jpg
King of Israel[d]
1003 да н.э. — 970 да н.э.
Папярэднік Іевасфей[d]
Пераемнік Саламон
Нараджэнне 1039 да н.э.[1] ці невядома
Смерць 969 да н.э.[2]
Месца пахавання
Род дом Давіда[d]
Бацька Есей[d][3]
Маці Нацэвет[d][4]
Жонка Вірсавія, Авігея[d], Эгла[d][5][6], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d] і Суламіта
Дзеці Саламон[7], Авесалом[8], Кілеаб[d][8], Фамар[d], Нафан[d][7], Адонія[d][9], Амнон[d][10], Івхар[d][11], Ерымот[d], Ітрэам[d][12][13], Шэфатыя[d][9], Хазана[d], Собаб[d] і Эліяда[d]
Веравызнанне Яхвізм[d]
Дзейнасць пастух, суверэн, паэт, leader, інструменталіст
Commons-logo.svg Давыд на Вікісховішчы
Давыд (Мікеланджэла, 1500—1504)

Паводле Старога запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад праследаванняў Саула ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[14].

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саула і яго сыноў Давыд быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян)[14].

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Іегавы (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давыд толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі[14].

У яўрэйскім фальклоры Давыд паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў[14].

Зноскі

  1. http://www.timelineindex.com/content/view/3041
  2. http://www.poemhunter.com/king-david-of-israel/
  3. 22 // Кніга Руф
  4. Bavli Bava Batra — С. 91a.
  5. ספר שמואל
  6. группа авторов Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящемСПб.: Брокгауз — Ефрон.
  7. 7,0 7,1 14 // ספר שמואל
  8. 8,0 8,1 3 // ספר שמואל
  9. 9,0 9,1 4 // ספר שמואל
  10. 2 // ספר שמואל
  11. 15 // ספר שמואל
  12. Никифор (Бажанов) Иефераам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IIМ.: 1892. — С. 86.
  13. 5 // ספר שמואל
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 128—129. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Артыкул «Давыд» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі