Давыд Пільхоўскі

Давыд Зыгмунт Пільхоўскі (15 снежня 1735, Гарадзенскі павет, Троцкае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае4 снежня 1803, ) — асветнік, педагог, перакладчык. Доктар філасофіі (1766 г.) і кананічнага права (1778 г.).э

Давыд Зыгмунт Пільхоўскі
Невядомы мастак. XVIII ст.
Невядомы мастак. XVIII ст.
Дата нараджэння 15 снежня 1735(1735-12-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1803(1803-12-04)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Навуковая сфера граматыка
Месца працы Віленская акадэмія, Віленскі езуіцкі «Калегіум нобіліум», Маральны калегіум Галоўнай школы ВКЛ
Навуковая ступень доктар філасофіі
доктар навук
Альма-матар Віленская акадэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Партрэт Давыда Пільхоўскага. XVIII ст.

3 1752 г. уступіў у ордэн езуітаў. У 17541757 гг. і 17611765 гг. вучыўся ў Віленскай акадэміі, там жа выкладаў граматыку і паэтыку. 3 1765 г. святар. У 17661772 гг. выкладаў у Віленскім езуіцкім «Калегіум нобіліум», перадаў яму сваю багатую бібліятэку. У 17721773 гг. сакратар польскага асістэнта ў Рыме. 3 1773 г. бібліятэкар «Калегіум нобіліум» у Вільні, кіраваў друкарняй. У 1778 г. атрымаў ступень доктара кананічнага права. У 17831787 гг. генеральны візітатар школ Адукацыйнай камісіі ў ВКЛ. У 17831793 гг. выкладчык польскай і лацінскай літаратур і старшыня Маральнага калегіума Галоўнай школы ВКЛ. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гг. выступіў у абарону правоў сялян. 3 1785 канонік, пасля кусташ інфлянцкі, з 1794 біскуп-суфраган віленскі. У час паўстання 1794 г. уваходзіў у склад Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ, дзе ўзначаліваў аддзел адукацыі. 3 1797 член Віленскай адукацыйнай камісіі. 3 1800 г. правадзейны член Таварыства сяброў навук у Варшаве. Незадоўга да смерці ўстанавіў вечную фундацыю ca свайго маёнтка ў Камаях i прыбытковага дома ў Вільні на падрыхтоўку 12 вучняў ca збяднелых шляхецкіх i мяшчанскіх сем’яў.

Творчасць правіць

Аўтар акалічнасных вершаў. У 1760 г. апублікаваў у мясцовай друкарні свой верш на ўшанаванне памяці нябожчыка графа А. Салагуба i прывітальную прамову да біскупа Ю. Залускага (апошнюю напісаў сумесна з К. Марушэвічам i М. Пачобутам-Адляніцкім).

У 1768 выдаў у Вільні пераклады на польскую мову твораў старажытна-рымскага гісторыка Гая Салюстыя Крыспа «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», у 1771 г. — твораў Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё мудрае», «Пра спакой душы» і інш., у 1775 г. — «Пра ласкавасць і гнеў», у 17811782 гг. — «Лісты да Люцылія» (т. 1—4, з каментарыямі). Свае сацыяльныя погляды выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настолькі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю, або Дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789).

Зноскі

  1. а б Dawid Zygmunt Pilchowski (Pilichowski) h. Rogala // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць