Давыд Расціславіч

Давыд Расціславіч (1140 — 23 красавіка 1197) — князь смаленскі (1180—1197[1]), чацвёрты з сыноў Расціслава Мсціславіча, вялікага князя кіеўскага.

Давыд Расціславіч
Князь смаленскі
1180 — 1197
Папярэднік Раман Расціславіч[1]
Пераемнік Мсціслаў Раманавіч Стары
Нараджэнне 1140
Смерць 23 красавіка 1197
Род Рурыкавічы
Бацька Расціслаў Мсціславіч
Дзеці Мсціслаў Давыдавіч, Мсціслаў Давыдавіч[d], Канстанцін Давыдавіч[d], Ізяслаў Давыдавіч[d] і Уладзімір Давыдавіч[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся Давыд у Смаленску, у 1140 годзе ў сям’і Расціслава Мсціславіча, князя смаленскага[2]. Адпраўляючыся са Смаленска ў Кіеў, Расціслаў паслаў Давыда ў 1154 г. у Ноўгарад, але наўгародцы ў студзені ж наступнага года выгналі яго. У 1157 г. ён ізноў з’яўляецца ў Ноўгарадзе разам з братам Святаславам і затым пасля паходу на сваякоў полацкага князя Рагвалода Барысавіча, займае прастол у Таржку (1168 г.). Але і адсюль, па патрабаванні наўгародцаў, Давыд быў адпраўлены ў Смаленск братам яго Святаславам (1160 г.). У 1165 г. ён заняў віцебскі сталец, але ў наступным жа годзе саступіў яго выгнанаму з Полацка Усяславу Васількавічу.

Пры ўзыходжанні у 1167 годзе на кіеўскі сталец Мсціслава Ізяславіча Давыд атрымаў ва ўдзел Вышгарад. Давыд удзельнічаў у наступным годзе на з’ездзе князёў у Кіеве, дзе вырашана было ісці на полаўцаў, але чамусьці ён адмовіўся ад удзелу, разыйшоўся з кіеўскім князем і нават у 1169 г. знаходзіўся пры ўзяцці Кіева войскамі Андрэя Багалюбскага. Пасля адбыцця апошніх, на Давыда напаў Мсціслаў, але той адседзеўся ў сваім Вышгарадзе і затым спаліў г. Міхайлаў, апошні прытулак Мсціслава пляменніка, і Васількі Яраполкавіча (1170 г.).

У 1171 годзе Давыд прымаў дзейны ўдзел ва ўзыходжанні на кіеўскі сталец Уладзіміра Мсціславіча, князя дарагабужскага, а ў наступным годзе свайго брата, Рурыка. З-за таго, што апошнія дзеянні Давыда ішлі насуперак жаданням Андрэя Багалюбскага, які адправіў у Кіеў свайго брата Міхаіла, ён прапанаваў малодшым Расціславічам пераехаць у Берлад. Ганарлівы адказ на гэту прапанову стаў прычынаю таго, што Андрэй Багалюбскі паслаў пад Вышгарад велічэзная войска, якое, зрэшты, пасля дзевяцітыднёвай аблогі горада было разбіта (1173 г.).

У 1175 годзе ён разам з Алегам Святаславічам, князем северскім, ваяваў на чарнігаўскай зямлі і ў наступным годзе пацярпеў паражэнне ад полаўцаў пад Растоўцам. Аўтар «Словы пра паход Ігараў» прыгадвае Давыду і яго брату Рурыку пра тыя падзеі: не ваю ли вои злачёными шеломы по крови плаваша?. Чарнігаўскі князь Святаслаў Усеваладавіч патрабаваў, каб Давыд, як вінаваты ў паражэнні, быў пазбаўлены ўдзела ў Кіеўскім княстве. Давыд некаторы час знаходзіўся у Белгарадзе і пасля смерці брата Рамана ўзыйшоў на сталец у Смаленску (1180 г.). Усё яго сямнаццацігадовае княжанне тут прайшло, з аднаго боку, у бесперапыннай барацьбе са смаленскім вечам, прычым справа не раз даходзіла да сур’ёзных паўстанняў, пагібельных па сваіх выніках для смальнян, і з іншага — у частых войнах з суседнімі князямі і з полаўцамі. Так у 1181 г. Давыд хадзіў да Друцка супраць Ольгавічаў, у 1184 г. на полаўцаў. У 1185 годзе, пасля паражэння ў стэпах ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча, прывёў свае войскі на дапамогу паўднёвым князям супраць полаўцаў, якія ўварваліся пад Пераяслаў і ў Пасем'е, і размясціўся ў Трэпалі на правабярэжжы Дняпра (на шляху з левага берага ракі цераз віцічаўскі брод да Кіева). Адсутнасць далейшага руху смаленскіх войскаў звычайна тлумачыцца даследчыкамі як «здрада Давыда». Калі Святаслаў і Рурык фарсіравалі Дняпро на поўдні, на зарубінскім бродзе, заходзячы ў тыл Канчаку, які абложваў Пераяслаў і быў вымушаны спешна адступіў, Давыд вярнуўся ў Смаленск.

У 1186 годзе Давыд хадзіў на Полацк, у 1190 годзе змагаўся са Святаславам чарнігаўскім, у 1195 годзе пацярпеў паражэнне ад Ольгавічаў, якія спустошылі смаленскую зямлю і ў 1196 годзе быў разбіты пад Віцебскам.

Спачатку Давыд быў прыхільнікам Усевалада Вялікае Гняздо, па першым патрабаванні яго высылаў свае войскі, потым жа заўважыў, што ён быў толькі інструментам у руках Усевалада, што асабліва праявілася пры заключэнні апошнім у 1196 г. міру з Ольгавічамі, і стаў рыхтавацца да самастойнага паходу, але падчас падрыхтовак сканаў, прыняўшы па звычаі таго часу манаства.

Давыд Расціславіч памёр 23 красавіка 1197 года, пасля яго смаленскі прастол заняў Мсціслаў Раманавіч Стары[1].

Зноскі

  1. а б в Рудаков В. Е. Смоленская земля // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Вл. Греков. Смоленские удельные князья // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. (руск.)
  3. Тацішчаў атаясамляў яго з полацкім князем Барысам Давыдавічам.

Літаратура

правіць
  • Вл. Греков. Смоленские удельные князья // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5. (руск.)
  • Войтович Л. Смоленська гілка Рюриковича. Смоленська і Ярославська династії // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
  • Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5. (руск.)
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.