Давід Аронавіч Якерсон

Давід Аронавіч Якерсон (15 сакавіка (27 сакавіка) 1896, Віцебск — 1947, Масква) — савецкі скульптар, графік, афарміцель.

Давід Якерсон
Фатаграфія
Давід Якерсон
Дата нараджэння 15 (27) сакавіка 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 1947[1]
Месца смерці
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці скульптар
Жанр скульптар, графік, афарміцель
Вучоба
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Займаўся ў І. Пэна ў сярэдзіне 1900-х у Віцебску разам са сваёй будучай жонкай Аленай Кабішчар, вучыўся там жа ў Гандлёвым вучылішчы. Затым пра­цяг­вае на­ву­чан­не на бу­даў­ні­чым фа­ку­ль­тэ­це Рыж­ска­га по­лі­тэх­ніч­на­га інсты­ту­та, які быў эва­ку­ява­ны ў Мас­кву. З 1918 па 1922 год вучыўся ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у вя­до­мых ску­льп­та­раў — ака­дэ­мі­каў Сяр­гея Вал­ну­хі­на, Іва­на Яфі­ма­ва і Ба­ры­са Каралёва.

Удзельнічаў у 1918 годзе пад кіраўніцтвам Марка Шагала ў афармленні Віцебска да Першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. У па­свед­чан­ні, атры­ма­ным Якер­со­нам, сам Ша­гал свед­чыць: «Тов. Якерсон в бытность свою в Витебске беспрерывно работал в Губернской Комиссии по украшению города к Октябрьской годовщине и числился членом означенной комиссии. Губ. уполномоченный по делам искусств Марк Шагал»[2].

З 28 са­ка­ві­ка 1919 го­да слу­жыў інструк­та­рам пед­ага­гіч­най сек­цыі пад­аддзе­ла вы­яўлен­чых мас­тац­тваў ад­дзе­ла на­род­най адука­цыі Ві­цеб­ска­га га­рад­ско­га са­ве­та. З 15 мая ста­но­віц­ца кі­раў­ні­ком ску­льп­тур­най май­стэр­ні Ві­цеб­скага на­род­нага мас­тац­кага вучылішча, уста­наў­лі­вае по­мні­кі Карлу Мар­ксу ў По­ла­цку і Не­ве­лі, Льву Гар­фун­ке­лю ў Яна­ві­чах.

Уваходзіў у створанае Казімірам Малевічам таварыства УНОВИС. Большасць супрэматычных работ Якерсона датаваныя 1920 годам. Многія з іх экспанаваліся на выставах УНОВИСа 1920 года ў Віцебску і Маскве.

Рэ­алі­за­цыя пла­ну ма­ну­мен­та­ль­най пра­па­ган­ды ў Ві­цеб­ску за­пом­ні­ла­ся ўста­ноў­кай у маі 1920 го­да по­мні­каў Кар­лу Мар­ксу і Кар­лу Ліб­кнех­ту рабо­ты Якер­со­на. Ма­ну­мен­та­ль­ныя суп­рэ­ма­тыч­ныя пастаменты по­мні­каў спа­лу­ча­лі­ся з ку­біс­тыч­ны­мі бюс­та­мі пра­ва­ды­роў пра­ле­та­ры­яту. Тэх­на­ло­гія, ужы­тая скульптарам, бы­ла тан­най і на­ва­тар­скай — бюс­ты вы­ра­за­лі­ся з па­ўзац­вяр­дзе­лай ма­сы цэ­мен­ту. Гэ­тыя по­мні­кі ака­за­лі­ся не­даў­га­веч­ны­мі, і ў ся­рэ­дзі­не 1920-х іх знес­лі[3].

У 1921 го­дзе ску­льп­тар быў на не­­каль­кі тыд­няў ка­ман­дзі­ра­ва­ны ў Стаўрапаль для ўста­ноў­кі по­мні­ка Яка­ву Свяр­дло­ву. Не­ўза­ба­ве Якер­сон пера­язджае ў Мас­кву і пра­цяг­вае за­ймац­ца ў ВХУ­ТЕ­МА­Се.

У 1926 годзе ўваходзіць у Саюз расійскіх скульптараў і пачынае прымаць удзел у выстаўках гэтага аб’яднання ў Маскве.

Су­пра­цоў­ні­чае з Дзяр­жаў­ным цэн­тра­ль­ным му­зе­ем на­ро­даз­наў­ства ў Мас­кве — за­ха­ва­ла­ся вя­лі­кая ко­ль­касць ма­люн­каў ты­паў і аб’ектаў архітэк­ту­ры Мал­до­вы, скульптуры з дрэва «Тунгус», «Аб­ісін­ка», «Каў­каз­скі яўрэй». Тэ­ма­ты­ка ма­ну­мен­та­ль­най пра­па­ганды пра­цяг­ва­ецца ў вобра­зах Сця­па­на Разіна, Емя­ль­яна Пу­га­чо­ва, Са­ла­ва­та Юла­ева, Івана Мічурына, по­мні­ка Ле­ні­ну ў Та­ган­ро­гу, цэ­лай га­ле­рэі ўвасабленняў людзей пра­цы.

Якер­сон тон­ка ад­чу­вае фак­ту­ру дрэ­ва і ста­но­віц­ца вя­до­мым май­страм у гэ­тым кі­рун­ку. У 1935 годзе прымае ўдзел у выстаўцы скульптуры ў дрэве, дзе прадстаўляе групавыя кампазіцыі: «Плытагоны», «Спартсмен», «Дэкаратыўная кампазіцыя»[4].

Ня­гле­дзя­чы на на­пад­кі, ску­льп­тар пра­цяг­вае пра­ца­ваць, удзе­ль­ні­чае ў вы­ста­ўках, вы­кон­вае роз­ныя за­ка­зы, у тым лі­ку на ску­льп­тур­нае афармлен­не са­на­то­рыя «Кур­па­ты» ў Ялце, па­ві­ль­ёна «Баш­кі­рыя» на Вы­ста­ўцы да­сяг­нен­няў на­род­най гас­па­дар­кі ў Мас­кве. Пад­час вай­ны Якер­сон за­ста­ецца ў ста­лі­цы. У 1943 го­дзе на вы­ста­ўцы «Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на», якая пра­хо­дзі­ла ў Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, ён прад­ста­віў кам­па­зі­цыю «Аляк­сандр Не­ўскі».

Пераход ад эксперыментальных жывапісных і графічных прац да распрацоўкі сюжэтаў выключна фігурнай скульптуры — вымушаная ўмова выжывання Якерсона, як і многіх іншых савецкіх мастакоў у 1930-я гады.

Па­мёр 28 кра­са­ві­ка 1947 го­да.

Яго пра­цы на пра­ця­гу дзе­ся­ці­год­дзяў за­хоў­ва­ла ўда­ва. То­ль­кі на вы­ста­ўках у 1990—2000-я ў Мас­тац­кім му­зеі Ві­цеб­ска прад­стаў­ля­юцца ра­бо­ты май­стра. За­тым ідуць пер­са­на­ль­ная вы­ста­ўка ў ад­дзе­ле пры­ват­ных ка­лек­цый Дзяр­жаў­на­га му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў (Мас­ква, 2000), вы­ста­ўка «У ко­ле Ма­ле­ві­ча» (Рус­кі му­зей, 2000). У 2018—2019 гадах тво­ры Якер­со­на з Ві­цеб­ска­га му­зея і пры­ват­ных збо­раў экс­па­ну­юцца на вы­ста­ўцы «Ша­гал, Лі­сіц­кі, Ма­ле­віч. Рус­кі аван­гард у Ві­цеб­ску» (у па­рыж­скім Цэн­тры Жор­жа Па­мпі­ду і Яўрэй­скім му­зеі ў Нью-Ёрку).

Не­ка­то­рыя ра­бо­ты мас­та­ка за­хоў­ва­юцца ў Рус­кім му­зеі, Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, шэ­ра­гу іншых му­зе­яў Рас­іі, Му­зеі Мар­ка Ша­га­ла ў Ві­цеб­ску, але Ві­цеб­скі аб­лас­ны кра­язнаў­чы му­зей ва­ло­дае са­мым буй­ным збо­рам тво­раў аўта­ра. Пры ства­рэн­ні Му­зея гіс­то­рыі Ві­цеб­скага мас­тац­кага ву­чылішча твор­час­ці Да­ві­да Якер­со­на супрэматычнага перыяду бы­ла ад­ве­дзе­ная асоб­ная за­ла[3].

Вядомыя скульптурныя працыПравіць

  • 1920 — Помнік Карлу Марксу, Віцебск.
  • 1921 — Помнік Якаву Свярдлову, Стаўрапаль.
  • 1935 — Помнік Леніну, Таганрог. Знішчаны нямецкімі ўладамі пры акупацыі горада ў 1941 годзе.

Зноскі

  1. Delarge J. David YAKERSON // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  2. Михневич Л. Художник Давид Якерсон: оформление первых революционных празднеств (Витебск, 1918—1923 гг.) // Авангард и Культуры: искусство, дизайн, среда. Материалы Международной научной конференции 17 — 19 мая 2007 г., Минск: Беларусь, 2007. С.116 — 124.
  3. 3,0 3,1 Шышанаў Валерый. Ро­ба­ты і ку­біс­тыч­ныя пра­ва­ды­ры Да­ві­да Якерсона // Мастацтва. № 2. 2020.
  4. Коненкова А. К. Элементы народной резьбы по дереву в деревянной скульптуре Беларуси и России 1 пол. XX вв. С. Т. Коненков, Д. А. Якерсон. Славянский мир в третьем тысячелетии, 2016.

ЛітаратураПравіць

  • Кичина Е. М. Переписка Ю. М. Пэна с Д. А. и Е. А. Якерсонами и И. Е. Мальциным // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Вып.2. Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 76-90.
  • Казовский Г. Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики. = Kasovsky G. Artists from Vitebsk. Yehuda Pen and his pupils. Москва: «Имидж», 1992.
  • Шишанов, В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С.42-55.
  • Шышанаў, В. Робаты і кубістычныя правадыры Давіда Якерсона / В. Шышанаў // Мастацтва. — 2020. — № 2. — С. 27-29.