Давід Рыгоравіч Сімановіч

паэт, сцэнарыст, перакладчык

Давід Рыгоравіч Сімано́віч[1] (26 чэрвеня 1932, Нароўля, Гомельская вобласць — 9 мая 2014, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык, сцэнарыст.

Давід Рыгоравіч Сімановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1932(1932-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 2014(2014-05-09) (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 г. у Нароўлі ў яўрэйскай сям’і лесанарыхтоўшчыка Гірша Маісеевіча Сімановіча і яго жонкі Годы Давідаўны, правізара аптэкі ў мястэчку Нароўля. Дзед Давіда Сімановіча — Давід Гарадзецкі, купец 3-й гільдыі, пахаваны на яўрэйскіх могілках у Нароўлі.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955).

Працаваў настаўнікам у сельскай школе (1955—1959), быў супрацоўнікам газет «Прыпяцкая праўда»[2], «Віцебскі рабочы» (1959—1961) і віцебскага тэлерадыёкамітэта (1961—1971), кіраўніком Віцебскага літаратурнага аб’яднання (1971—1980). Жыў у Віцебску.

У 2007 г. прыязджаў у родную Нароўлю, дзе ў бібліятэцы зрабіў свой творчы вечар: чытаў свае вершы, расказваў гісторыі, звязаныя з бацькоўскім домам і нараўлянскімі сябрамі[3].

Творчасць правіць

Пісаў творы на рускай мове. Дэбютаваў як паэт у 1948 годзе: газета «Зорка». Аўтар кніг вершаў: Вясновая казка. Мінск, 1959; Чароўны луг. Мінск, 1959; Чэрвень-рака. Мінск, 1962; Раўнадзенства. Мінск, 1966; Зялёны конік. Мінск, 1968; Хвіліны. Мінск, 1969; Станцыя трывогі і любові. Мінск, 1972; Ліст табе. Мінск, 1975; Сустрэчныя цягнікі. Мінск, 1978; Сілуэты дзён. Мінск, 1981; Сонечны хмель. Мінск, 1982; Скрозь далячынь часу. Мінск, 1984; Верасень. Мінск, 1990; Выбранае. Мінск, 1995; Маю гонар належаць. Віцебск, «Заходняя Дзвіна», 1999. Выпусціў таксама кн. прозы: Падарожная Аляксандра Пушкіна. Нарысы. Мінск, 1977; Скрозь далячынь часоў. Нарысы. Мінск, 1984. Склаў і адрэдагаваў «Шагалаўскі зборнік» (Віцебск, 1996).

Творы Сімановіча перакладзены на беларускую, балгарскую, грузінскую, ідыш, латышскую, літоўскую, нямецкую і чэшскую мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1960), Міжнароднага ПЭН-клуба. Быў старшынёй Пушкінскага (1989) і Шагалаўскага камітэтаў (1991).

Ушанаванне памяці правіць

2 ліпеня 2023 г. бібліятэцы ў Нароўлі было прысвоена імя Давіда Рыгоравіча Сімановіча (1932—2014). У афіцыйнай урачыстасці ў нараўлянскай бібліятэцы прынялі ўдзел пляменніца паэта Браніслава Камарэнка, кіраўніцтва Нараўлянскага раёна, жыхары горада[4][5].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць