Давід Марыя Сасолі (італ.: David-Maria Sassoli; 30 мая 1956, Фларэнцыя, Італія — 11 студзеня 2022, Авіяна, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, член Дэмакратычнай партыі. Член Еўрапейскага парламента з 2009 года[8]. Абраны яго старшынёй 3 ліпеня 2019 года[9].

Давід Марыя Сасолі
італ.: David Sassoli
Сцяг Старшыня Еўрапарламента Сцяг
3 ліпеня 2019 — 11 студзеня 2022
Папярэднік Антоніа Таяні
Пераемнік Раберта Мецола
Сцяг Кіраўнік дэлегацыі ДП у Еўрапарламенце Сцяг
1 ліпеня 2009 — 1 ліпеня 2014
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Патрыцыя Тоя
Сцяг Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Цэнтральнай Італіі[en] Сцяг
7 чэрвеня 2009 — 11 студзеня 2022
Нараджэнне 30 мая 1956(1956-05-30)[1][2]
Смерць 11 студзеня 2022(2022-01-11)[4][5] (65 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні італ.: David-Maria Sassoli
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналіст, вядучы навін
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт davidsassoli.com (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Журналісцкая кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу 1970-х гадоў вывучаў палітычныя навукі ва ўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі і інфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газеты Il Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.

У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў з Мікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі[10]. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікам[11].

Палітычная кар’ера правіць

 
Давід Сасолі ў 2010 годзе.

У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыямі[12], атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе[13]. З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.

9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэра Рыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатару Іньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязі Паола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнта Джавані Алемана[14].

На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцый[15]. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаў[16].

1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістам[17][18]. Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавека[19].

Старшыня Еўрапейскага парламента правіць

На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасамі[20]. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваны Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новы Старшыня Еўрапейскага парламента[21]. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзе Антоніа Таяні[22][23]. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.

Асабістае жыццё правіць

Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і Лівію[24]. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды «Фіярэнціна» са свайго роднага горада.

Быў актыўным членам Articolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.

Зноскі

  1. http://www.europarl.europa.eu/meps/en/96864/DAVID-MARIA_SASSOLI/home Праверана 3 ліпеня 2019.
  2. David Sassoli // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. David-Maria SASSOLI Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. Morto David Sassoli, presidente del Parlamento europeo: era ricoverato per una malattia che aveva colpito il sistema immunitarioRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 2022. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 11 студзеня 2022.
  5. Zemřel předseda Evropského parlamentu David SassoliČeská televize, 2022. Праверана 11 студзеня 2022.
  6. https://www.dw.com/es/muere-presidente-del-parlamento-europeo-david-sassoli/a-60384284 Праверана 11 студзеня 2022.
  7. http://www.tusciaweb.eu/2022/01/sua-volonta-david-sassoli-sara-sepolto-al-cimitero-sutri/
  8. David Maria Sassoli — Member of the European Parliament
  9. David Sassoli elected European Parliament president
  10. La partita di David Sassoli. All’Europarlamento si vota il presidente
  11. Archivio Rai Uno
  12. Berlusconi fallisce l’obiettivo tre milioni Nell’Idv De Magistris batte Di Pietro
  13. Europee: le preferenze raccolte dai candidati del Pd Архівавана 3 ліпеня 2019.
  14. "Elezioni Comunali 2013, Liste e risultati: Roma". La Repubblica. 2013-06-10. Праверана 2013-06-10.
  15. ELEZIONI EUROPEE 2014 LISTE E CANDIDATI
  16. Renzi stravince il «derby» con Grillo. Pd al 40,8 %, M5S 20 punti indietro
  17. I nuovi vicepresidenti del Parlamento europeo
  18. David Sassoli VICEPRESIDENTE DEL PARLAMENTO EUROPEO E MEMBRO BURO & TRAN Архівавана 3 ліпеня 2019.
  19. Members European Parliament Intergroup on Extreme Poverty and Human Rights.
  20. Speciale Elezioni Europee — Liste, candidati ed eletti in Italia
  21. Parlamento Ue, i socialisti candidano David Sassoli come presidente
  22. "Italian chosen as European Parliament president". BBC. 2019-07-03. Праверана 2019-07-03.
  23. Президентом Європарламенту став представник Італії Давид Сассолі
  24. Biografia di David Sassoli

Спасылкі правіць