Давід (Мікеланджэла)
Давід — мармуровая статуя працы Мікеланджэла, упершыню прадстаўленая здзіўленай фларэнційскай публіцы на плошчы Сіньёрыі 8 верасня 1504 года. З тых часоў пяцімятровая статуя стала ўспрымацца як сімвал Фларэнційскай рэспублікі і адна з вяршыняў не толькі мастацтва Адраджэння, але і чалавечага генія ў цэлым. У наш час арыгінал статуі знаходзіцца ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Фларэнцыі.
| ||
Мікеланджэла | ||
Давід. 1501-1504 | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Памеры | 5,17 м × см | |
Акадэмія, Фларэнцыя | ||
(інв. 1076[1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗа некалькі дзесяцігоддзяў да стварэння статуі, паблізу Карары была здабыта вялікая мармуровая груда. Гэты блок на працягу доўгага часу захоўваўся ў царкве Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ, і быў прызначаны для стварэння скульптуры, прысвечанай біблейскага герою Давіду.
Працы па стварэнні скульптуры пачаліся 16 жніўня 1500 года[2], калі старшына цэха ваўняроў, якому належала глыба, вырашыў перадаць яе Мікеланджэла. Глыба была складанай для апрацоўкі з-за таго, што да яго з глыбай спрабавалі працаваць таксама Агасціна дзі Дуча і Антоніа Раселіні[3].
Мастацкія асаблівасці
правіцьСтатуя, прызначаная для кругавога агляду, адлюстроўвае аголенага Давіда, засяроджанага на хуткай сутычцы з Галіяфам. У гэтым сюжэце складалася іконаграфічнае новаўвядзенне, паколькі Верок'ё, Данатэла і іншыя папярэднікі Мікеланджэла аддавалі перавагу адлюстроўваць Давіда ў момант урачыстасці пасля перамогі над гігантам.
Юнак рыхтуецца да бою з ворагам, які пераўзыходзіць яго па сіле. Ён спакойны і засяроджаны, але мышцы яго напружаны. Бровы грозна ссунуты, у іх чытаецца нешта жахлівае. Праз левае плячо ён перакінуў прашчу, ніжні кончык якой падхапляе яго правая рука. Свабодная пастава героя — класічны прыклад кантрапоста — ужо падрыхтоўвае смяротны рух.
Зноскі
- ↑ а б https://www.galleriaaccademiafirenze.it/opere/david/
- ↑ И. Смирнова. искусство/Микеланджело Буонарроти/ Европейское исскуство на Яндекс словарях . Праверана 4 лютага 2012 г..(недаступная спасылка)
- ↑ «Давид» Микеланджело - шедевр Итальянского Возрождения . Праверана 4 лютага 2012.
Літаратура
правіць- Anton Gill. Il Gigante: Michelangelo, Florence, and the David, 1492-1504. St. Martin's Press, 2003. ISBN 0-312-31442-6.
- William Wallace. The Treasures of Michelangelo, Andre Deutsch, 2010. ISBN 978-0-233-00253-8 (англ.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давід (Мікеланджэла)