Дагу Перынчэк
Дагу́ Перынчэ́к (нар. 17 чэрвеня 1942) — турэцкі палітык.
Дагу Перынчэк турэцк.: Doğu Perinçek | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
10 ліпеня 1992 — 15 лютага 2015 | ||
Папярэднік | Партыя заснаваная | |
Пераемнік | Партыя распушчаная | |
| ||
29 студзеня 1978 — 12 верасня 1980 | ||
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 17 чэрвеня 1942 (78 гадоў) | |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1942 годзе ў Газіянтэпе[1] ў сям'і Садыка Перынчэка і яго жонкі Лебібе Алджайту. Скончыў пачатковую школу Анкара Сарар, ліцэй Атацюрка і старэйшую школу Бахчэліўлер Дэнеме[1]. Вучыўся ў Інстытуце імя Гётэ (Германія), але кінуў яго і паступіў на юрыдычны факультэт Анкарскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта чытаў лекцыі па публічнам праве[1]. Пазней атрымаў доктарскую ступень у Інстытуце Ота Зура[2].У 1968 годзе прымаў удзел у чарговай спробе адкрыцця часопіса «Aydınlık». Адзін з заснавальнікаў рэвалюцыйнай рабоча-сялянскай партыі Турцыі. 21 сакавіка 2008 года быў арыштаваны як адзін з падазраваных па справе «Эргенекон». 5 жніўня 2013 года быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення[3]. У сакавіку 2014 года прысуд адменены[4].
Арышт у ШвейцарыіПравіць
Падчас сваіх візітаў у Швейцарыю Перынчэк неаднаразова называў генацыд армян «вялікай міжнароднай хлуснёй»[5]. У сакавіку 2007 года ён быў прызнаны швейцарскім судом вінаватым у расавай дыскрымінацыі і прысуджаны да 90 дзён турэмнага зняволення і штрафу ў памеры тры тысячы швейцарскіх франкаў[6]. Перынчэк падаў апеляцыю, але Федэральны суд Швейцарыі прызнаў прысуд законным[7]. Пасля гэтага была пададзеная скарга ў ЕСПЧ. У снежні 2013 года ніжняя палата суда ЕСПЧ прызнала, што Швэйцарыя парушыла права Дагу Перынчэка на свабоду выказвання[8]. Урад Швейцарыі аспрэчыў гэта рашэнне, але Вялікая Палата суда ЕСПЧ прызнала рашэнне законным[8].
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты. Чацвёра дзяцей, дзве дачкі, Зейнеп і Кіраз, і два сыны, Джан і Мехмет Бору[1][9][10].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Biography
- ↑ Ayik, Zafer. Perincek: 'I am the architect of the struggle against the Mafia-Gladio dictatorship' , Turkish Daily News (1996-11-26). See «Who is Perincek?»
- ↑ Турэцкі суд вынес прысуды па справе «Эргенекон»
- ↑ Эрдаган знайшоў тлумачэнне таго, чаму вызвалілі падсудных па справе «Эргенекона»
- ↑ Akkoc, Raziye (15 October 2015). «Right to deny Armenian genocide upheld by European court in to blow Amal Clooney». Daily Telegraph
- ↑ Conviction for denial of Armenia genocide - humanrights.ch. humanrights.ch (12 студзеня 2011). Праверана 4 красавіка 2014.
- ↑ Court confirms verdict against Perinçek, SwissInfo, December 19,2007
- ↑ 8,0 8,1 European Court confirmsPerinçek's right to freedom of speech. Swissinfo.
- ↑ Arman, Ayşe. En yakışıklı bilimsel sosyalist , Hürriyet (2001-06-10). Праверана 7 жніўня 2008.
- ↑ Perinçek: Hz. Muhammed büyük devrim lideri , НТВ-MSNBC (2007-07-17). Праверана 7 жніўня 2008.