Дадатны лік
Дада́тны лік - лік, большы за нуль. Для абазначэння дадатнасці ўжываецца знак «+», які ставіцца перад лічбавым абазначэннем ліка:
- +1 (чытаецца «плюс адзін»)
- +23 (чытаецца «плюс дваццаць тры») і г.д.
Знак «+», аднак, ужываецца толькі тады, калі неабходна спецыяльна падкрэсліць, што лік з'яўляецца дадатным. Звычайна ж ён апускаецца, гэта значыць пішацца проста 1, 23 і г.д.
Дадатным лікам з'яўляецца:
- любы натуральны лік
- сума любых дадатных лікаў
- здабытак любых дадатных лікаў
- дзель любых дадатных лікаў.
Для кожнага дадатнага ліка існуе адзіны адмоўны лік, які з'яўляецца супрацьлеглым да яго, гэта значыць, мае такі ж модуль, але супрацьлеглы знак.