Дадра і Нагархавелі

(Пасля перасылкі з Дадра і Нагар-Хавелі)

Дадра і Нагархавелі (англ.: Dadra and Nagar Haveli) — былая саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 487 км². Насельніцтва — 220 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Сілваса. Дадра і Нагархавелі былі партугальскімі калоніямі з канца 18 стагоддзя. У 1954 атрымалі самакіраванне, у 1961 уключаны ў склад Індыі. З 2020 г. у складзе саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі і Даман і Дыу.

Дадра і Нагархавелі
દાદરા-નગરહવેલી
Dadra and Nagar Haveli
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 11 жніўня 1961
Афіцыйная мова гуджараці
Насельніцтва (2001) 220 тыс.
Шчыльнасць 449 чал./км²
Плошча 491 км²
Вышыня
над узроўнем мора
16 м
Дадра і Нагархавелі на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Код ISO 3166-2 IN-DN
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (гудж.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Размяшчэнне частак саюзнай тэрыторыі Дадра і Нагархавелі

Размяшчаецца ў заходняй частцы краіны, прычым Нагархавелі ляжыць паміж Махараштрай і Гуджаратам, а Дадра ўяўляе сабой анклаў на тэрыторыі Гуджарата.

Эканоміка правіць

ВУП саюзнай тэрыторыі — 218 млн дол. ЗША (2001). Прамысловасць — асноўны сектар эканомікі тэрыторыі, не ў апошнюю чаргу дзякуючы нізкім падаткам.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва саюзнай тэрыторыі размаўляе на індаарыйскіх мовах. Колькасць насельніцтва вырасла за апошняе паўстагоддзя ў пяць разоў.

Спасылкі правіць