Дакар

горад, сталіца Сенегала

Дакаргорад у Сенегале, сталіца краіны. Адзін з важнейшых прамысловых, транспартных і гандлёва-фінансавых цэнтраў заходняй Афрыкі. Размешчаны на паўвостраве Зялёны Мыс, на перакрыжаванні важных марскіх шляхоў з Еўропы ў Паўднёвую Афрыку і Паўднёвую Амерыку. Заснаваны ў 1857 як французскі порт. Насельніцтва 1 млн чал. (агламерацыя 2,5 млн чал.).

Горад
Дакар
Ville de Dakar
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
82,38 км²
Вышыня цэнтра
27 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 030 594 чалавек (2005)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Дакар на карце Сенегала
Дакар (Сенегал)
Дакар

Клімат субэкватарыяльны, сярэдняя тэмпература студзеня 22 °C, ліпеня 28 °C; ападкі (572 мм/год) выпадаюць з ліпеня па кастрычнік.

Гісторыя правіць

Пасля захопу французамі Сенегала, тут, у 1857 годзе быў заснаваны горад. Да 1940 года Дакар заставаўся адміністрацыйным цэнтрам Французскай Заходняй Афрыкі (з 1902 года быў яе сталіцай). Падчас Другой сусветнай вайны да 1942 года ў горадзе кіравала адміністрацыя падпарадкаваная Вішысцкай Францыі (у 1940 годзе адбылася няўдалая спроба захопу гораду саюзнікамі). У 1942 годзе Дакар быў захоплены амерыканскімі войскамі. Пасля вайны Дакар некаторы час быў сталіцай федэрацыі Малі, а з 1960 года сталіцай незалежнага Сенегала.

Цікавыя факты правіць

Дакар з’яўляецца фінішным пунктам папулярнага штогадовага ралі Парыж — Дакар.

Заўвагі правіць